З пачатку чэрвеня ў міліцыю паступіла каля 1.700 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў
5 чэрвеня, Позірк. За мінулыя суткі, 4 чэрвеня, у міліцыю паступіла каля 500 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, інфармуе МУС.
Усяго з пачатку месяца ў міліцыю паступіла каля 1.700 такіх паведамленняў (з 1 па 3 чэрвеня — у сярэднім па 400 у суткі).
За мінулыя суткі зарэгістравана 48 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Аддзел арганізацыі апрацоўкі ашуканскіх аперацый МУС ініцыяваў блакаванне 4 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, неадрозныя ад сапраўдных); заблакаваная магчымасць здзяйснення плацяжоў у адрас 74 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі; прыпыненыя расходныя аперацыі па 76 рахунках.
Затрымана двое кур’ераў, якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў, у іх канфіскавана каля 40 тыс. рублёў.
МУС адзначае, што па спосабе здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе вішынг ад імя службовых асоб (тэлефоннае махлярства). Затым ідуць купля тавараў у інтэрнэце, фішынг, вымагальніцтва, крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак і гандаль на фінансавых біржах.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



