Прэзідэнт Ганы, які напярэдадні прыбыў у Беларусь, наведвае славутасці і прадпрыемствы Брэсцкай вобласці

6 чэрвеня, Позірк. Прэзідэнт Ганы Джон Драмані Махама, які напярэдадні прыбыў у Беларусь з першым у гісторыі двухбаковых стасункаў візітам, 6 чэрвеня аглядае славутасці і прадпрыемствы Брэсцкай вобласці, вынікае з інфармацыі мясцовых уладаў.
Прэс-служба аблвыканкама паведаміла, што кіраўнік заходнеафрыканскай дзяржавы наведаў прадпрыемства “Савушкін прадукт”, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Запланаванае наведванне нацыянальнага парка “Белавежская пушча”.
Адметна, што візіт Махамы, якога Аляксандр Лукашэнка некалькі гадоў запар запрашаў у Беларусь, пачаўся не з сустрэчы на найвышэйшым узроўні, а з цырыманіяльных дзеянняў у Мінску (пасля прыбыцця ён усклаў кветкі да абеліска “Манумент Перамогі”) і наведвання рэгіёну.
На пачатку красавіка амбасадар Ганы ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Кома Стым Джэху-Ап’яха ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову. Бакі тады абмеркавалі візіт Махамы, які адбываецца цяпер, а таксама правядзенне сумесных палітычных і эканамічных мерапрыемстваў.
Рыжанкоў і яго ганскі калега Самуэль Акудзэ Аблаква сустракаліся ў Гане 4 сакавіка. Абмяркоўваўся “пакет міжнародных дакументаў, якія плануюцца да падпісання”, у тым ліку пагаднення пра бязвізавыя паездкі па дыпламатычных і службовых пашпартах, пра механізацыю сельскай гаспадаркі, пра экспартныя крэдыты, пра стварэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы ды інш.
Пра тое, што Беларусь зацікаўленая ў “пашырэнні двухбаковых кантактаў” з Ганай, заявіў Лукашэнка, віншуючы 6 сакавіка прэзідэнта і народ афрыканскай краіны з Днём незалежнасці.
Краіны ўсталявалі дыпламатычныя стасункі 5 чэрвеня 1992 года.
Двухбаковы тавараабарот у 2021 годзе, паводле даных знешнепалітычнага ведамства, склаў усяго 10,6 млн долараў (беларускі экспарт — 3,3 млн, ганскія пастаўкі — 7,3 млн). Актуальнай інфармацыі ў адкрытым доступе няма.
Дзяржавы супастаўныя плошчаю (Беларусь — 207,6 тыс. кв. км, Гана — 238,5 тыс.), але істотна адрозніваюцца колькасцю насельніцтва (9,1 млн супраць 35,7 млн адпаведна). Даныя Міжнароднага валютнага фонду сведчаць, што Беларусь фактычна ў той жа прапорцыі апярэджвае Гану па ВУП на душу насельніцтва ў наяўных цэнах (35,34 тыс. долараў супраць 8,81 тыс.). Гэта азначае, што намінальны ВУП абедзвюх краінаў прыкладна аднолькавы.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

