Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Ганы дапамогу ў падрыхтоўцы вайскоўцаў

8 чэрвеня, Позірк. Беларусь мае “даволі развіты” вайскова-тэхнічны комплекс і гатовая супрацоўнічаць з Ганай у пытанні падрыхтоўкі вайсковых кадраў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны Джонам Драмані Махамам.
Паводле слоў спікера, якія прыводзіць яго прэс-служба, беларускія ўлады зараз спрабуюць вызначыцца, “на каго абаперціся” ў Афрыцы, “з кім у першую чаргу супрацоўнічаць”. Мінск, адзначыў ён, жадае “знайсці сваё месца на кантыненце будучыні”.
“Вельмі хацелася б, каб на заходнім узбярэжжы гэтага унікальнага прыроднага ўтварэння, якім з’яўляецца Афрыканскі кантынент, мы знайшлі сваіх сяброў і сур’ёзны пункт апірышча ў эканоміцы”, — заявіў Лукашэнка.
Філасофія беларускай палітыкі ў свеце, і перш за ўсё ў Афрыцы, паводле сцвярджэння палітыка, “вельмі простая”. “Мы гатовыя пастаўляць вам у Афрыку прадукты сваёй прамысловасці, сельскай гаспадаркі, паслуг. У той жа час мы гатовыя падрыхтаваць для вас кадры, якія могуць працаваць на гэтай няпростай, складанай тэхніцы”, — сказаў ён.
Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у ганскіх таварах, а таксама прапанаваў Махаму стварыць у Беларусі сумесныя вытворчасці і дапамагчы Гане з вырашэннем праблемы харчовай бяспекі.
Паводле інфармацыі прэс-службы гаспадара сустрэчы, пасля перагавораў чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў, якія “пашыраць і ўмацуюць двухбаковую дагаворна-прававую базу ў розных сферах”.
Махама прыбыў у Беларусь 5 чэрвеня. Адметна, што візіт афрыканскага палітыка, якога Лукашэнка запрашаў некалькі гадоў, пачаўся не з сустрэчы на найвышэйшым узроўні, а з цырыманіяльных дзеянняў у Мінску (пасля прыбыцця той усклаў кветкі да абеліска “Манумент Перамогі”) і наведвання прадпрыемстваў і славутасцяў Брэсцкай вобласці.
На пачатку красавіка амбасадар Ганы ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Кома Стым Джэху-Ап’яха ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову. Бакі тады абмеркавалі візіт Махамы, які адбываецца цяпер, а таксама правядзенне сумесных палітычных і эканамічных мерапрыемстваў.
Рыжанкоў і яго ганскі калега Самуэль Акудзэ Аблаква сустракаліся ў Гане 4 сакавіка. Абмяркоўваўся “пакет міжнародных дакументаў, якія плануюцца да падпісання”, у тым ліку пагаднення пра бязвізавыя паездкі па дыпламатычных і службовых пашпартах, пра механізацыю сельскай гаспадаркі, пра экспартныя крэдыты, пра стварэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы ды інш.
Пра тое, што Беларусь зацікаўленая ў “пашырэнні двухбаковых кантактаў” з Ганай, заявіў Лукашэнка, віншуючы 6 сакавіка прэзідэнта і народ афрыканскай краіны з Днём незалежнасці.
Краіны ўсталявалі дыпламатычныя стасункі 5 чэрвеня 1992 года.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаШэсць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


