Чарговая праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе ў Брэсцкай вобласці

9 чэрвеня, Позірк. У Брэсцкай вобласці 9 чэрвеня пройдзе чарговая “планавая тэхнічная праверка” сістэмы апавяшчэння насельніцтва, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Падчас праверкі, запланаванай на 12:00–13:00, “будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці”.
Як і заўсёды, МНС просіць жыхароў вобласці “захоўваць спакой” і не прадпрымаць “ніякіх дзеянняў”.
Гэта першая праверка ў Брэсцкай вобласці ад пачатку чэрвеня. Папярэднія выпрабаванні ў рэгіёне, які мяжуе з Украінай і Польшчай, праводзіліся 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, а таксама 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня. Такім чынам, сістэма правяраецца двойчы за месяц.
Аналагічная праверка ў Мінскай вобласці праводзілася 13 траўня ў 9.00–13.00. Папярэдні раз у гэтым рэгіёне сістэма апавяшчэння тэставалася 14 студзеня.
Праверкі ў Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Расіяй і Украінай, сёлета праводзіліся 16 красавіка, 19 сакавіка, 26 лютага і 22 студзеня.
У Віцебскай вобласці аналагічная праверка апошні раз праводзілася 2 снежня 2025-га, Гродзенскай — 24 верасня, Магілёўскай — 18 верасня.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі падзення дронаў (у тым ліку ў Мінску), аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.
20 лютага 2026 года камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што беларускія вайскоўцы рэгулярна выкарыстоўваюць авіяцыю і зенітныя ракетныя комплексы для знішчэння беспілотнікаў, якія залятаюць у Беларусь.
За 2025 год у краіне размінавана каля 520 дронаў, кожны трэці — баявы, заявіў 18 сакавіка ў інтэрв’ю прэс-службе ўнутраных войскаў (УВ) МУС намеснік міністра ўнутраных спраў —— камандуючы УВ Мікалай Карпянкоў. Пра паходжанне дронаў ён не паведаміў.
Уначы 23 сакавіка жыхары Магілёва, Мінска і раёна, а пазней Гродна паведамлялі пра гукі, падобныя да дрону, які ляціць над дамамі. Афіцыйных каментароў ад уладаў не паступала. У 4:04 паводле мінскага часу камера відэаназірання зафіксавала выбух дрона на лёдзе возера ў Варэнскім раёне Літвы, які мяжуе з Гродзенскай вобласцю.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 49 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



