У аэрапорце Ерэвана затрыманы актывіст Віктар Клімус — праваабаронцы

15 чэрвеня, Позірк. У аэрапорце Ерэвана затрыманы беларускі актывіст Віктар Клімус, паведаміў 15 чэрвеня праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, мужчына прыбыў у Арменію з Польшчы “з працоўным візітам”.
“Армянскія памежнікі паведамілі, што яго імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку”, — адзначыла “Вясна”.
Паведамляецца, што беларускія і армянскія праваабаронцы, а таксама дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў “працуюць над вызваленнем” Клімуса.
Актывіст Віктар Клімус узначальваў культурны цэнтр “Грунтоўня”, што працаваў у Брэсце. Напрыканцы 2020 года ў яго кватэры быў зладжаны вобшук. Мужчына заяўляў, што знаходзіцца ў вышуку ў рамках крымінальнай справы (маштабная палітычная “справа карагодаў”). Пакінуў Беларусь на пачатку 2021 года.


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+