Кіроўца грузавіка шпіталізаваны пасля ДТЗ у Столінскім раёне
7 ліпеня, Позірк. Пра дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам грузавога аўтамабіля ў Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць) паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
7 ліпеня ў МНС паступіла інфармацыя пра ДТЗ у вёсцы Альманы, адзначае ведамства.
“На адной з вуліц населенага пункта перакуліўся грузавы аўтамабіль. У выніку аварыі кіроўца апынуўся заблакаваным у кабіне транспартнага сродку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Работнікі МНС “пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента дэблакавалі пацярпелага і перадалі медыкам”.
Кіроўца шпіталізаваны.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


