Каталіцкі святар Юрый Грыцко асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту

13 ліпеня, Позірк. Некалькі дзён таму ў аг. Дзярэчын (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) быў затрыманы каталіцкі святар Юрый Грыцко, паведамляе “Гарадзенская праваабарона“.
Удакладняецца, што “мясцовыя ўлады патэлефанавалі Грыцку 9 ліпеня і папрасілі прыехаць у сельсавет”. Ён прыбыў да 17 гадзін: “Там яго ўжо чакалі міліцыянеры. Святару надзелі кайданкі і даставілі ў аддзяленне міліцыі, а яго аўтамабіль застаўся стаяць каля сельсавета”.
На наступны дзень 10 ліпеня, Грыцко быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту, па якой справе, невядома.
Перад затрыманнем да Грыцко ў Дзярэчын “прыехала каля 10 чалавек з Польшчы і Германіі — святары і свецкія”, адзначаюць праваабаронцы, мяркуючы, што менавіта гэта стала падставай для пераследу.
7 кастрычніка 2024 года ксёндз быў вызвалены ад абавязкаў рэзідэнта ў парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Смаргонскі дэканат) і прызначаны адміністратарам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне (Слонімскі дэканат).
На святара сілавікі ціснулі і раней: пра яго неаднаразова пісаў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, выказваючыся ў негатыўным ключы.
Многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся аб грамадска-палітычным крызісе, які ўзнік на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый, у выніку чаго рэжым Лукашэнкі ўзмацніў кантроль рэлігійнай сферы.
У 2023 годзе на заканадаўчым узроўні рэлігійным арганізацыям фактычна забаранілі праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў і абавязалі перарэгістравацца.
З пачатку восені 2020 года па канец мая 2026-га, паводле звестак ініцыятывы “Хрысціянская візія“, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнуліся не менш як 93 хрысціянскія служкі, сярод іх 36 каталіцкіх.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



