Мінск 23:27

МНС зафіксавала падзенні дрэў праз непагадзь у трох абласцях

19 ліпеня, Позірк. Аб ліквідацыі наступстваў непагадзі паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Адзначаецца, што з прычыны праходжання навальнічнага фронту і ўзмацнення ветру парывамі да 18 м/с у Гродзенскай вобласці падраздзяленні МНС 13 разоў выязджалі для распілоўкі і ўборкі паваленых дрэў.

“У абласным цэнтры паваленым дрэвам пашкоджаны плот школы, а ў Слонімскім раёне дрэва, якое ўпала, пашкодзіла легкавы аўтамабіль”, — гаворыцца ў паведамленні.

У Брэсцкай вобласці зафіксаваныя чатыры факты падзення дрэў на праезную частку (два выпадкі ў Баранавіцкім раёне, па адным — у Ганцавіцкім і Камянецкім). Работнікі МНС “аказвалі дапамогу ў распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў”, паведамляе ведамства.

У Віцебску ратавальнікі адзін раз выязджалі для распілоўкі і ўборкі дрэва, якое ўпала.

Пацярпелых няма.

На 20 ліпеня аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь абвешчаны ў чатырох абласцях — Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай. Паводле даных Белгідрамета, чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Максімальная тэмпература ў названых рэгіёнах складзе 25–28 градусаў.

Падзяліцца: