Мінск 20:23

Жанчына загінула ў ДТЗ у Сенненскім раёне — мікрааўтобус уехаў у дрэва

Відэа: МНС Стоп-кадр: “Позірк”

19 ліпеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Сенненскім раёне (Віцебская вобласць) паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

ДТЗ здарылася на аўтамабільнай дарозе Р-25 каля вёскі Хотцы.

“Па прыбыцці падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена, што ў выніку сутыкнення з дрэвам здарылася перакульванне легкавога аўтамабіля, у салоне якога апынуліся заблакаваныя кіроўца і жанчына-пасажыр”, — гаворыцца ў паведамленні.

Пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента супрацоўнікі МНС “дэблакавалі пацярпелых і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі”.

“Пазней жанчына памерла”, — адзначае ведамства.

На месцы здарэння працавалі чатыры адзінкі тэхнікі МНС.

Таксама ведамства паведаміла пра ўтапленне жанчыны ў Пастаўскім раёне (Віцебская вобласць).

“Інцыдэнт здарылася паблізу вуліцы Лясной у вёсцы Калееўцы. Цела жанчыны знайшлі і дасталі з вады работнікі ТРВОД. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца”, — канстатавалі ў міністэрстве.

Паводле звестак Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), жанчына 1979 года нараджэння адпачывала “на беразе пажарнага вадаёма, пайшла купацца, падчас купання загінулая занырнула і сышла да дна”.

Цела знойдзена ў 1,5 метрах ад берага на глыбіні двух метраў.

18-гадовы хлопец патануў у Магілёве

19 ліпеня, Позірк. Пра ўтапленне ў Магілёве 18-гадовага хлопца паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД). Трагедыя здарылася ўвечары 18 ліпеня на возеры Святое. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 21:45 малады чалавек разам са знаёмай "прыехаў на пляж возера для адпачынку". …
Падзяліцца: