“Экстрэмісцкі” статус ускладняе працу нават у эміграцыі — кнігавыдаўцы

19 ліпеня, Позірк. Аб цяжкасцях працы ў эміграцыі з “экстрэмісцкім” статусам выказаліся беларускія кнігавыдаўцы 19 ліпеня падчас сустрэчы з чытачамі і журналістамі ў рамках фэсту TUTAKA (урочышча Борык у Падляскім ваяводстве Польшчы).
“Стала горш. Мы працуем над гэтым”, — коратка паведаміла галоўны рэдактар выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.
Кіраўнік выдавецкага праекту і інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat Яраслаў Іванюк адзначыў, што “экстрэмісцкі” статус уплывае на літаратараў. “Адзін з аўтараў, — прывёў ён прыклад, — сказаў, што са мной тут на прэзентаці не выступіць, таму што я “экстрэміст”.
“Ну што я магу сказаць больш? Гэта ўсё ў вялікай ступені залежыць ад людзей — як яны да гэтага ставяцца. Напэўна, таксама трэба сказаць, што ўсе тэксты тыпу “Віншую цябе з экстрэмісцкім статусам!”, “О, гэта проста медаль за добрую працу!”… Не, гэта не так. Мы можам жартаваць, але гэта мае на нас нейкі ўплыў, безумоўна”, — дадаў выдавец.
Разам з тым прадстаўнікі выдавецтваў паведамілі на сустрэчы, што, нягледзячы на цяжкасці, кнігі беларускіх аўтараў актыўна выдаюцца ў эміграцыі, на іх ёсць попыт сярод чытачоў.
3 сакавіка гэтага года Камітэт дзяржбяспекі прызнаў адным “экстрэмісцкім фарміраваннем” выдавецкія структуры — “Фонд Kamunikat.org”, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing.
У верасні 2025 года сайт электроннай бібліятэкі Kamunikat быў унесены ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў“, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
Сайт бібліятэкі Kamunikat.org пацярпеў ад кібератакі сёлета ў ноч на 7 траўня. У той дзень Іванюк паведаміў, што “атака знішчыла больш чым 25-гадовую працу многіх людзей”. Пасля стала вядома, што архіў бібліятэкі ўдалося аднавіць.
20 чэрвеня паведамлялася аб амаль поўным аднаўленні бібліятэкі. Адзначалася, што “незваротна страчаныя толькі асобныя файлы, галоўным чынам ілюстрацыі да архіўных навінавых матэрыялаў”.
16 лютага 2026-га, паводле рашэння КДБ, “экстрэмісцкім фарміраваннем” было прызнанае выдавецтва Gutenberg Publisher.
Увесну 2022 года Мінінфарм прыпыняў дзейнасць выдавецтваў “Медысонт” (пасля адмовілася ад выдавецкай дзейнасці, пераключыўшыся на аказанне паліграфічных паслуг), “Галіяфы”, “Лімарыус” і “Кнігазбор” (усе ліквідаваныя). Пазней у судовым парадку было пазбаўлена ліцэнзіі выдавецтва “Янушкевіч” (працягвае дзейнасць у Польшчы).
Незалежныя выдаўцы, якія застаюцца ў Беларусі, перыядычна падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў.
Гл. таксама:
“Справа кнігавыдаўцоў”. Улады старанна хаваюць рэпрэсіі, але шыла ў мяшку не ўтоіш (на рускай мове)
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



