Браканьер у Мсціслаўскім раёне здабыў 740 чырвонакніжных ракаў, распачата крымінальная справа

29 ліпеня, Позірк. Пра пачатак Следчым камітэтам крымінальнай справы за здабычу шыракапалых ракаў паведаміла Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Адзначаецца, што супрацоўнікі міжраённай інспекцыі затрымалі мужчыну “пры праверцы інфармацыі аб незаконнай здабычы водных біярэсурсаў у рыбалоўных угоддзях Мсціслаўскага раёна“ (Магілёўская вобласць).
Паводле даных інспекцыі, парушальнік з дапамогай 17 ракаловак здабыў 740 асобін шыракапалага раку, які не з’яўляецца аб’ектам рыбалоўства і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Агульная вага ўлову склала 24,5 кг.
Памер прычыненай навакольнаму асяроддзю шкоды ацэнены ў 3.330 базавых велічынь (149.850 рублёў). Пры гэтым інспектары змаглі выратаваць 411 ракаў, якіх выпусцілі ў натуральнае асяроддзе пражывання.
Як сцвярджаецца, затрыманы прызнаў, што ведаў пра ахоўны статус ракаў і здабываў іх дзеля нажывы. Паводле яго слоў, ён выкарыстоўваў ракаў у якасці “жывой валюты“, расплачваўся імі з іншымі людзьмі за аказаныя паслугі.
Справа распачата паводле ч. 4 арт. 281 Крымінальнага кодэкса (незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл).
Даведка “Позірку”. Згодна з санкцыяй дадзенай часткі артыкула, незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл, у тым ліку з выкарыстаннем прылад лоўлі, прынцыпы працы якіх заснаваныя на выкарыстанні электрамагнітнага поля, ультрагуку, або шляхам выбуху, якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў са штрафам.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПакістанская кампанія шукае 96 чалавек для працы ў Беларусі, у асноўным — на будоўлі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за апошнія 130 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


