Мінск 21:57

Рассельгаснагляд зняў забарону на ўвоз у РФ прадукцыі беларускага вытворцы мясных прадуктаў “Аляксандраў”

29 ліпеня, Позірк. З 30 ліпеня беларускае ТАА “Аляксандраў” зноў зможа пастаўляць сваю прадукцыю ў Расію, паведамляе Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

“Рашэнне прынята на падставе гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі аб адпаведнасці прадуктаў гэтага прадпрыемства патрабаванням ЕАЭС і Расіі, а таксама інфармацыі па прынятых беларускім бокам мерах па недапушчэнні парушэнняў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў сакавіку 2026 года ў дачыненні да кампаніі былі ўведзеныя часовыя абмежаванні на пастаўкі ў РФ у сувязі з “паўторным выяўленнем бактэрый групы кішачнай палачкі ў ялавічыне, якая растаўлялася на расійскі рынак”.

ТАА “Аляксандраў” займаецца вытворчасцю мясной прадукцыі, размешчана ў Любанскім раёне (Мінская вобласць). Сярод каштоўнасцяў кампаніі на яе сайце пазначана “бескампрамісная якасць і бяспека”.

Падзяліцца: