Целы загінулых у ДТЗ беларускіх турыстаў дастаўленыя з Батумі на радзіму

31 ліпеня, Позірк. Целы двух грамадзян Беларусі, якія загінулі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Батумі, дастаўленыя на радзіму, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Грузіі.
Адзначаецца, што ўсе пацярпелыя ў ДТЗ выпісаныя са шпіталя ў Батумі. Пяць чалавек вярнуліся ў Беларусь, дзе іх таксама агледзелі ўрачы.
Як адзначылі ў амбасадзе, Міністэрства аховы здароўя Беларусі аказала ім “неабходную падтрымку”.
“Яшчэ трое грамадзян Беларусі застаюцца ў Тбілісі, аднак у бліжэйшы час таксама павінны вярнуцца на радзіму”, — паведамілі ў амбасадзе.
25 ліпеня МЗС пацвердзіла гібель двух беларускіх грамадзян у выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася раніцай таго ж дня ў Батумі.
“У выніку ДТЗ загінулі двое турыстаў: жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння. Яшчэ 12 чалавек з траўмамі сярэдняй і лёгкай ступеняў цяжкасці былі дастаўленыя ў бальніцы”, — паведамляла знешнепалітычнае ведамства.
Турысты знаходзіліся ў мікрааўтобусе, які перавозіў іх з аэрапорта ў гатэль і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Пазней у МУС Грузіі паведамілі мясцовым СМІ, што кіроўца апошняга быў п’яны, не меў пасведчання кіроўцы і рухаўся з высокай хуткасцю.
Гл. таксама:
Грузінскі бок прынёс прабачэнні ў сувязі з аўтааварыяй у Батумі, у якой загінулі беларусы — МЗС

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 5 разоў зменшылася з лютага колькасць вакансій для замежнікаў — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

