Лукашэнка: Сумеснымі намаганнямі са швейцарцамі мы здольныя ўнесці важны ўнёсак у забеспячэнне міру
1 жніўня, Позірк. Беларусаў і швейцарцаў аб’ядноўваюць “талерантнасць і імкненне да вырашэння ўсіх пытанняў мірнымі сродкамі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 жніўня народ Швейцарыі з нацыянальным святам — Днём заснавання Канфедэрацыі.
“Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах на прынцыпах узаемных даверу і павагі”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
Сёння, адзначыў Лукашэнка, “ужо абсалютна відавочная бесперспектыўнасць палітыкі штучных абмежаванняў кантактаў паміж людзьмі і дзяржавамі”.
“Сумеснымі намаганнямі мы здольныя ўнесці важны ўнёсак у забеспячэнне міру, пабудову ўстойлівага і больш справядлівага глабальнага светапарадку”, — гаворыцца ў віншаванні.
20 ліпеня паведамлялася, што амбасадар Швейцарыі Крысціна Хонегер-Залатухін завяршае працу ў Беларусі. З такой нагоды адбылася яе сустрэча з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым.
“Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы актывізацыі беларуска-швейцарскіх стасункаў у кантэксце існых рамачных умоў, а таксама абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў рэгіёне і свеце”, — заявіла тады МЗС.
Швейцарыя — адна з нешматлікіх краін Еўропы, якая на фоне рэпрэсій, што развярнуліся ў Беларусі, даслала ў Мінск дыпламата ўзроўню амбасадара. Неўзабаве пасля ўручэння Хонегер-Залатухін у лютым 2022 года копій даверчых грамат была вызваленая асуджаная з палітычных матываў грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Наталля Хершэ.
Амбасадар Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч у красавіку 2025 года канстатаваў, што двухбаковае супраца з Бернам прыпыненая, але Мінск не зацікаўлены ў доўгатэрміновай замарозцы стасункаў.
“Мы заклікаем нашых контрагентаў не гнацца за палітычнай кан’юнктурай, адмовіцца ад бяздумнага капіявання санкцый ЕС (Швейцарыя не ўваходзіць у Еўрасаюз, але ёсць падпісантам многіх двухбаковых дагавораў і міждзяржаўных пагадненняў у Еўропе; як правіла, далучаецца да абмежавальных мер, якія ўводзіць ЕС. — “Позірк”.) з прыцэлам, перш за ўсё, на доўгатэрміновыя перспектывы супрацы. Такі падыход мог бы стаць першым крокам у кірунку актывізацыі двухбаковага дыялогу”, — сказаў ён.
На думку Ганевіча, міжнародная сітуацыя развіваецца “дынамічна і часам непрадказальна”, таму абедзвюм краінам варта быць гатовымі да перазагрузкі стасункаў, “каб не шкадаваць пра страчаны час і магчымасці”.
“Зыходзім з таго, што здаровы сэнс у канчатковым выніку пераможа. Упэўнены, эйфарыя наконт магчымасці нанясення нейкай непрымальнай эканамічнай шкоды Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, што ўзнікла ў Еўрасаюзе і была падхопленая Швейцарыяй, непазбежна зменіцца працверажэннем і разуменнем неабходнасці вяртання да прымальнага ўзроўню супрацы”, — заявіў тады дыпламат.
Амбасадар адзначыў, што Швейцарыя — “у адрозненне ад многіх іншых краін” — займае “больш узважаную і прагматычную пазіцыю па Беларусі”, дзякуючы чаму захоўваюцца “каналы для двухбаковага дыялогу”, гэта дазваляе “лепш разумець нюансаванне падыходаў супрацьлеглага боку”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 5 разоў зменшылася з лютага колькасць вакансій для замежнікаў — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



