Мінск 17:21

Памёр экс-міністр эканомікі Шымаў

3 жніўня, Позірк. Ва ўзросце 77 гадоў памёр былы міністр эканомікі, доктар эканамічных навук, прафесар Уладзімір Шымаў.

Падчас кіраўніцтва ведамствам (1996–2002 гады), як адзначае прэс-служба Мінэканомікі, Шымаў “стаяў ля вытокаў стварэння беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі, падрыхтоўкі і рэалізацыі комплексных стратэгічных дакументаў, якія спрыялі выхаду эканомікі <…> на траекторыю ўстойлівага росту”.

Шымаў быў трэцім міністрам эканомікі Беларусі ад моманту прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Пасля яго на гэтай пасадзе працавалі шасцёра, у тым ліку Андрэй Кабякоў (2002–2003 гады; таксама быў прэм’ер-міністрам у 2014–2018 гадах), Мікалай Снапкоў (2009–2014 гады; з чэрвеня 2020-га — першы віцэ-прэм’ер) і Дзмітрый Крутой (2018–2019; з чэрвеня 2024-га — кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі).

Сёлета гэта другая смерць былога высокапастаўленага чыноўніка. 19 студзеня паведамлялася пра сыход экс-міністра фінансаў (1997–2008 гады) Мікалая Корбута, якому таксама было 77 гадоў.

Падзяліцца: