У ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

2 жніўня, Позірк. У ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі — 106, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных звестак памежнай службы суседняй краіны.
У параўнанні з чэрвенем актыўнасць мігрантаў у статыстычным вымярэнні вырасла ў 7,6 раза (14 спробаў).
Найбольш напружаным на польскім напрамку да ліпеня быў сакавік (93 спробы).
Латвія ў ліпені 2026 года зарэгістравала 2.275 спробаў парушэння мяжы мігрантамі, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. Гэта трэці паказчык пасля травеньскага (2.432) і чэрвеньскага (2.331).
Літва зафіксавала 163 спробы — на 73,4% больш, чым у чэрвені (94), на 50,9% больш, чым у траўні (108), у 2,7 раза больш, чым у ліпені 2025 года (60), і на 44,2% больш, чым у ліпені 2024-га (113).
У 2026 годзе найбольш напружаным на літоўска-беларускай мяжы быў красавік (481 спроба).
За мінулы месяц, як вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу, суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.544 спробы незаконнага пранікнення з Беларусі. Сёлета гэта другі паказчык пасля траўня (2.583). У чэрвені, які карацей за ліпень на адзін дзень, было на 4,1% спробаў менш (2.439), аднак сярэднесутачны паказчык у ліпені стаўся вышэй за чэрвеньскі.
За сем месяцаў 2026 года зафіксавана 10.430 спробаў незаконнага пераходу сухапутнай мяжы Беларусі і ЕС.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць скаргу беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры месяцы актыўнасць нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


