Ціханоўская пацвердзіла, што яе дзецям пагражалі

2 жніўня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская пацвердзіла паступленне пагроз, у тым ліку яе дзецям.
У інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” (выйшла 1 жніўня) на пытанне аб спробах беларускіх спецслужб ціснуць на палітыка яна адказала: “Толькі [асабіста] на мяне — <…> нейкія званкі незразумелыя, у “Тэлеграме” нейкія паведамленні [паступалі]. Але так, каб пагражалі менавіта дзецям, — гэта было ўпершыню ў такім фармаце”.
“Я ведаю, што гэтым кейсам займаюцца прафесіяналы”, — дадала Ціханоўская, якая выхоўвае непаўналетніх сына і дачку.
23 ліпеня паведамлялася, што Мінск праінфармаваў Варшаву аб падрыхтоўцы на тэрыторыі гэтай краіны тэрарыстычнага акта.
Беларускае Міністэрства замежных спраў заявіла, што часоваму паверанаму ў справах Польшчы Кшыштафу Ажане была перададзена інфармацыя, якая паступіла ў ведамства “па лініі праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь адносна падрыхтоўкі тэрарыстычнага акта”.
Сцвярджалася, што тэракт рыхтуецца “ў Польшчы асобай, асуджанай у <…> Беларусі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якое было нядаўна пазбаўлена польскімі ўладамі дадатковай абароны і права пражывання ў краіне“.
Мэтай “павінны стаць непаўналетнія дзеці актывісткі, якая жыве ў Польшчы, мае беларускае грамадзянства, з меркаванняў помсты за недастатковыя намаганні па захаванні за згаданай асобай названага вышэй статусу ў Польшчы”.
Польскія спецслужбы не каментавалі гэта, адначасова падкрэсліваючы, што “да ўсёй інфармацыі аб магчымых пагрозах падыходзяць з належнай сур’ёзнасцю”.
Тэму актыўна выкарыстоўвала беларуская дзяржпрапаганда.
Днём пазней у МЗС Беларусі заявілі, што тэракт нібыта рыхтуе “прыхільнік псеўдахрысціянскіх каштоўнасцяў”.
30 ліпеня праўладныя крыніцы абвінавацілі ў падрыхтоўцы да злачынства актывіста Дзяніса Дашкевіча. У якасці ахвяр узгадваліся дзеці Ціханоўскай.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



