Севярынец: Трэба мець каманды, гатовыя пры магчымасці правесці ў рэгіёнах Беларусі “ад акцый і новых вырабаў да рэформаў”

8 жніўня, Позірк. “Трэба ўжо зараз мець каманды, якія ў “акне магчымасцяў” літаральна высаджваюцца дэсантам у буйных гарадах Беларусі — 20 ці 30 — і там праводзяць, будуць гатовыя правесці ад вулічных акцый і новых выбараў да рэформаў у гэтых рэгіёнах”, — заявіў экс-палітвязень, адзін з лідараў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец 8 жніўня ў Варшаве на канферэнцыі “Новая Беларусь”.
Палітычны дзеяч прапанаваў ацаніць, прадстаўнікі якіх беларускіх рэгіёнаў жывуць за мяжою ў пэўных гарадах у большай канцэнтрацыі, і рыхтаваць іх да падобных дзеянняў у момант такой магчымасці.
“Гэта ёсць той прарыў, куды трэба ўкладывацца”, — адзначыў ён.
Севярынец таксама лічыць, што трэба перамаўляцца з еўрапейцамі, “якім бы цяжкім гэта ні было”.
“Мы ўжо сто гадоў шкадуем пра тое, што ў 1918 годзе не змаглі перакінуць беларускія часткі з Румынскага фронту ў Мінск, дык давайце не будзем шкадаваць наступныя сто гадоў, што нам не хапіла аднога батальёна ў 2026 і 2027 гадах. Трэба працаваць з добраахвотнікамі, трэба яднаць тых, хто зараз ёсць, трэба рыхтаваць сцэнарыі, усё гэта трэба рабіць ужо цяпер”, — лічыць ён.
На думку экс-палітвязня, чыноўнікі ў Беларусі “баяцца і хлусяць”, і гэта трэба выкарыстоўваць.
Спікер з болем адзначыў, што інжынеры, дактары, настаўнікі, якія выехалі з Беларусі, за мяжою шукаюць працу прыбіральшчыкаў альбо грузчыкаў: “Мы гробім незалежную Беларусь, мы гробім будучыню нашай краіны. Яны павінны зараз рыхтавацца для «акна магчымасцяў”.
“Калі мы з вамі будзем гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за Беларусь, Бог нам Беларусь дасць”, — упэўнены ён.
Севярынец таксама заявіў, што для захавання нацыянальнай культуры трэба, каб эліта размаўляла на беларускай мове.
Палітычны дзеяч падкрэсліў, што беларусам патрэбны сапраўдны нацыянальны ўніверсітэт, якім Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнюсе не з’яўляецца.
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаДарадца Ціханоўскай: Мінск актывізаваў выкарыстанне Інтэрпола для палітычнага пераследу, новыя выпадкі — штотыдзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



