У жніўні фізасобы сталі больш актыўна ўвозіць электрамабілі на льготных умовах

29 жніўня, Позірк. За апошні тыдзень фізічныя асобы ўвезлі ў Беларусь на льготных умовах 321 электрамабіль, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у рамках адведзенай квоты на 31 ліпеня фізасобы маглі ўвезці ў краіну без выплаты пошліны 1.511 электракараў, 7 жніўня — 1.260 (-251), 14-га — 1.027 (-233), 21-га — 758 (-269), 28-га — 437 (-321). Такім чынам, тэмпы ўвозу электрамабіляў на льготных умовах паскараліся некалькі тыдняў запар.
Згодна з пастановай Савета міністраў № 223 ад 5 траўня, на працягу года фізасобы могуць прывезці ў краіну на льготных умовах 6,2 тыс. электрамабіляў. Іх доля квоты выбраная на 92,95%.
Юрыдычныя асобы ў адпаведнасці з гэтым дакументам маглі ўвезці без пошліны 13,8 тыс. электрамабіляў. Сваю частку квоты, як вынікае з даных ДМК, яны закрылі да 24 ліпеня. “З улікам вычарпання квоты на бяспошлінны ўвоз электрамабіляў юрыдычнымі асобамі, пры планаванні імпарту варта ўлічваць неабходнасць выплаты ўвознай мытнай пошліны ў памеры 15% ад кошту транспартнага сродку”, — звярнула ўвагу ведамства.
Раней кіраўнік ведамства Уладзімір Арлоўскі заяўляў, што агульны ліміт для Беларусі вызначаны ў рамках дамоўленасцяў у Еўразійскім эканамічным саюзе: “Квота ўсталяваная ў памеры 20 тыс. аўтамабіляў [на год]”.
Абмежаванне ўведзенае рашэннем ЕЭК летась у снежні.
У ліпені 2026 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала дазволы на допуск да ўдзелу ў дарожным руху для 3.229 электрамабіляў (годам раней — 2.120; рост у 1,5 раза).
25 жніўня Беларуская аўтамабільная асацыяцыя, аналізуючы сітуацыю на рынку новых легкавых аўто, канстатавала “ціск на долю айчынных аўтамабіляў, якія вырабляюцца пераважна з рухавікамі ўнутранага згарання”, з боку льготнага імпарту электрамабіляў.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


