Пры ўездзе ў Беларусь затрыманая расіянка з наркотыкамі

11 жніўня, Позірк. Аб затрыманні ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) 40-гадовай грамадзянкі Расіі паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што “спыненая спроба незаконнага ўвозу ў Беларусь наркотыкаў і псіхатропаў”.
Расіянка накіроўвалася ў Беларусь у якасці пасажыра ў легкавым аўтамабілі. Кіроўца, як заяўляе ДМК, абраў на мяжы чырвоны калідор, каб “аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку”. “На пытанні мытніка аб наяўнасці тавараў, забароненых або абмежаваных да ўвозу, грамадзяне адказалі адмоўна”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Тое, што жанчына мае пры сабе забароненыя рэчывы, устаноўлена пры аглядзе наступнага легкавога аўтамабіля, на якім прыбылі яе знаёмыя”, — удакладняе мытня.
Багаж з гэтага транспартнага сродку “абазначыў сігнальнай позай службовы сабака”. Аказалася, як паведамляе ДМК, што сярод асабістых рэчаў у чамадане былі схаваныя “ёмістасць і палімерны пакет з рэчывамі невядомага паходжання”. Пры праверцы ўстаноўлена, што рэчывы належаць грамадзянцы з першага аўто.
Экспертыза паказала, што канфіскаванае з’яўляецца “псіхатропам амфетамінам і наркотыкам марыхуанай”, адзначае ведамства.
Распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 1, 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў).
“Жанчына можа пазбавіцца волі на тэрмін да 10 гадоў”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУрад у 2,6 раза скараціў пералік прамтавараў, забароненых для вывазу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаРост курсу наяўнага долара ў жніўні быў рэкордным з канца 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

