Пры ўездзе ў Беларусь затрыманая расіянка з наркотыкамі

11 жніўня, Позірк. Аб затрыманні ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) 40-гадовай грамадзянкі Расіі паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што “спыненая спроба незаконнага ўвозу ў Беларусь наркотыкаў і псіхатропаў”.
Расіянка накіроўвалася ў Беларусь у якасці пасажыра ў легкавым аўтамабілі. Кіроўца, як заяўляе ДМК, абраў на мяжы чырвоны калідор, каб “аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку”. “На пытанні мытніка аб наяўнасці тавараў, забароненых або абмежаваных да ўвозу, грамадзяне адказалі адмоўна”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Тое, што жанчына мае пры сабе забароненыя рэчывы, устаноўлена пры аглядзе наступнага легкавога аўтамабіля, на якім прыбылі яе знаёмыя”, — удакладняе мытня.
Багаж з гэтага транспартнага сродку “абазначыў сігнальнай позай службовы сабака”. Аказалася, як паведамляе ДМК, што сярод асабістых рэчаў у чамадане былі схаваныя “ёмістасць і палімерны пакет з рэчывамі невядомага паходжання”. Пры праверцы ўстаноўлена, што рэчывы належаць грамадзянцы з першага аўто.
Экспертыза паказала, што канфіскаванае з’яўляецца “псіхатропам амфетамінам і наркотыкам марыхуанай”, адзначае ведамства.
Распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 1, 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў).
“Жанчына можа пазбавіцца волі на тэрмін да 10 гадоў”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



