У Рэчыцкім раёне затрыманы матацыкліст з 3,5 праміле алкаголю

21 жніўня, Позірк. Пра факт п’янага кіравання ў Рэчыцкім раёне паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што ў вёсцы Заспа супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі “заўважылі матацыкл, кіроўца якога на законнае патрабаванне спыніцца не адрэагаваў і паспрабаваў уцячы”.
Пасля пагоні парушальніка затрымалі. “Ім аказаўся 38-гадовы жыхар Рэчыцкага раёна, які не толькі не меў права кіравання транспартнымі сродкамі, але і быў п’яны. Вынікі экспертызы паказалі 3,52 праміле алкаголю”, — гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да мужчыны складзена шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Ён пазбаўлены правоў кіроўцы на пяць гадоў і аштрафаваны на 9.000 рублёў. Матацыкл змешчаны на ахоўную стаянку.
Гл. таксама:
У Бабруйску ДАІ зняла з лініі п’янага кіроўцу аўтобуса — экспертыза паказала 1,15 праміле
У Віцебскай вобласці супрацоўнікі ДАІ стралялі па аўтамабілі з п’яным кіроўцам


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку жніўня Латвія зафіксавала больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку года — больш за 10 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 20% беларускіх падлеткаў праводзяць у лічбавым асяроддзі больш за 6–7 гадзін штодзень — даследаванне РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

