У Мінску шукаюць рабаўніка, які напаў на ювелірную краму

21 жніўня, Позірк. Сілавыя органы ў Мінску шукаюць рабаўніка, які напаў са зброяй на ювелірную краму, вынікае з паведамлення Следчага камітэта.
Паводле даных следства, сёння каля 17.57 гадзін у аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамленне аб узброеным нападзе на гандлёвы аб’ект, гаворыцца ў рэлізе.
“Невядомы мужчына ўвайшоў у памяшканне ювелірнага магазіна і, пагражаючы прадаўцу прадметам, падобным да пісталета, пракраўся за вітрыну. Зламыснік выкраў ювелірныя вырабы, пасля чаго схаваўся”, — адзначае СК.
На месцы працуе следча-аператыўная група: “Сьледчымі з прыцягненнем спецыялістаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў праводзіцца дэталёвы агляд, фіксуецца следавая карціна”.
“Праваахоўнымі органамі праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы і затрыманне нападаючага, а таксама на вызначэнне дакладнай сумы прычыненага матэрыяльнага ўрону”, — інфармуе ведамства.
Аб разбойным нападзе ў сталіцы паведамляе прэс-служба МУС: “На пр. Незалежнасці, 155 каля 17:50 мужчына ў медыцынскай масцы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, завалодаў ювелірнымі вырабамі, пасля чаго ўцёк з месца злачынства”.
На тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна “ўведзены спецыяльныя планы”, адзначаецца ў рэлізе.
Па ўказаным адрасе ў Першамайскім раёне Мінска (каля станцыі метро “Усход”) знаходзіцца ювелірная крама “Самацветы”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

