Пасля двухтыднёвага перапынку мігранты другія суткі спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю ўсіх трох суседніх краін ЕС

28 жніўня, Позірк. Другія суткі ўсе тры суседнія краіны Еўрасаюза фіксуюць спробы мігрантаў нелегальна трапіць на іх тэрыторыю з Беларусі. Пра гэта сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак памежных службаў Латвіі, Літвы і Польшчы.
Перад гэтым два тыдні мігранты штурмавалі адну альбо дзве з трох межаў: 12 жніўня — латвійскую і польскую, 13, 14, 16-18, 20 і 22 жніўня — латвійскую і літоўскую, 15, 19, 21, 23-25 жніўня — латвійскую.
26 жніўня адзначана агулам 25 спробаў парушыць мяжу (Літвы — 14, Польшчы — 8, Латвіі — 3), 27 жніўня — 68 (Латвіі — 51, Літвы — 13, Польшчы — 4).
28 жніўня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы паведаміла аб затрыманні ў адзін дзень грамадзяніна Пакістана і двух грамадзян Алжыра, якія трапілі ў ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу і незаконна пакінулі цэнтр размяшчэння просьбітаў прытулку ў Латвіі, каб з’ехаць у Германію. Алжырцы спрабавалі сесці ў самалёт Вільнюс — Берлін, пакістанец ехаў у нямецкую сталіцу на аўтобусе.
САДМ канстатуе значнае павелічэнне міграцыйнага ціску на Латвію, у якой мяжа з Беларуссю ў чатыры разы карацей, чым з Літвой (173 супраць 679 км), аднак спробаў зафіксавана ў 8 разоў больш. Акрамя таго, САДМ адзначае рост т.зв. другаснай міграцыі, калі нелегалы спачатку пранікаюць з Белавусі ў Латвію і ўжо адтуль накіроўваюцца ў Літву, затым у Польшчу і далей на захад: за сем месяцаў 2026 года зарэгістравана 1.836 такіх выпадкаў супраць 1.288 за ўвесь 2025 год.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаГрамадскія слуханні па вызначэнні месца захоўвання ядзерных адходаў у Беларусі завершацца да канца года — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 12,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля двухтыднёвага перапынку мігранты другія суткі спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю ўсіх трох суседніх краін ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваДа пачатку навучальнага года недахопы ліквідаваны ў 2 тыс. школ — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка


