На шляху да месца пажару ў Мінску загарэлася пажарная машына

Відэазапіс: МНС / стоп-кадр: "Позірк"
30 жніўня, Позірк. Пажарная машына загарэлася ў Мінску 30 жніўня на шляху да месца пажару, паведамляе МНС.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Чыжэўскіх. Загарэлася кабіна пажарнага каленчатага аўтапад’ёмніка. Кіроўца паспеў пакінуць аўтамабіль.
Работнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне. Прычына здарэння высвятляецца.
Пажарныя ехалі да аднапавярховага прыватнага дома з мансардай па Лошыцкім завулку. У тушэнні агню ўдзельнічала 6 адзінак тэхнікі. Аб пацярпелых не паведамляецца.
З пачатку года, як вынікае з апошняй зводкі МНС (на 6 гадзін раніцы 30 жніўня), з-за надзвычайных сітуацый у Беларусі пашкоджана 3.996 (год таму за той жа перыяд — 5.000) і знішчана 908 (898) будынкаў.

Відэазапіс: МНС / стоп-кадр: "Позірк"
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка



