Нямецкі левапапулісцкі палітык арганізуе паездку ў Беларусь на 7 лістапада
9 кастрычніка, Позірк. Дэпутат ландтага (рэгіянальнага парламента) Брандэнбурга ад партыі “Саюз за сацыяльную справядлівасць і разумную эканоміку” (BSW) Свен Харнаўф рыхтуе візіт у Беларусь. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю Deutsche Welle.
Паездка запланаваная на 6–11 лістапада. У якасці даты-арыенціра названы Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада. “Асноўная група” з Франкфурта-на-Одэры плануе наведаць Віцебск, астатнія ўдзельнікі — Мінск і іншыя гарады, з якімі ў нямецкіх муніцыпалітэтаў раней былі партнёрскія адносіны.
Паводле Харнаўфа, у дэлегацыю могуць увайсці “30–40 чалавек, пераважна беспартыйных”. Сярод патэнцыйных удзельнікаў таксама прадстаўнікі ягонай партыі, “Зялёных” і “Альтэрнатывы для Германіі”.
Мэту паездкі палітык сфармуляваў як “аднаўленне кантактаў паміж гарадамі-пабрацімамі і стварэнне магчымасці для рэгулярных зносін на ўзроўні жыхароў, нягледзячы на палітычныя рознагалоссі паміж Германіяй і Беларуссю”.
“Вядома, цябе будуць паліваць брудам (у выпадку паездкі. — “Позірк”.). Для некаторых ты становішся здраднікам, які мае зносіны з ворагам, — заявіў дэпутат. — [Але] настрой людзей такі, што яны гатовыя прыняць гэтыя цяжкасці. Складанасці носяць перш за ўсё цалкам практычны характар. У Беларусь, напрыклад, нельга паляцець на самалёце, давядзецца ехаць на аўтобусе, а аўтобусных маршрутаў практычна няма”.
Раней арганізатар папрасіў аб садзейнічанні амбасады Беларусі ў Германіі. Паводле Харнаўфа, ён не плануе сустракацца з уладамі, хоць “да гэтага адкрыты”.
“Вядома, калі я еду ў іншую краіну, я ў нейкім сэнсе заўсёды легітымую палітычны рэжым гэтай краіны, прымаю яго існаванне. Але калі я прылятаю ў Вашынгтон, я таксама прызнаю, што гэты мужчына з вар’яцкімі ідэямі з’яўляецца прэзідэнтам ЗША, прызнаю яго сумнеўныя метады”, — заявіў палітык, маючы на ўвазе Дональда Трампа.
Падкрэсліўшы, што ён выступае “за свабоду слова і палітычнай дзейнасці” (пытанне зададзенае ў кантэксце рэпрэсій у Беларусі. — “Позірк”.), нямецкі парламентарый заявіў: “Мы жывём у свеце, дзе ў многіх яго частках уяўленні пра дэмакратыю, прававую дзяржаву і палітычны лад грамадскага жыцця адрозніваюцца ад нашых. <…> Але менавіта ў дачыненні да Расіі <…> і Беларусі гэтыя абвінавачанні пастаянна вылучаюць на першы план. Але гэта трохі саманадзейна — чакаць ад іншых краін падпарадкавання нашаму разуменню”.
“Палітыка Германіі цалкам выразна ў цяперашняй сусветнай сітуацыі далучылася да аднаго лагера. Гэты так званы заходні лагер праводзіць адкрыта антырасійскую палітыку. Людзей хочуць прымусіць прытрымлівацца гэтай лініі, — сказаў Харнаўф. — Беларусь аказваецца спадарожнай ахвярай”.
53-гадовы палітык з’яўляецца дэпутатам парламента названай зямлі з 2024 года.
Прадстаўленая ім партыя ўзнікла ў студзені таго ж года, пазіцыянуе сябе як левая і кансерватыўная. У прэсе апісваецца як левапапулісцкая.
Супрацоўнічае з правапапулісцкай AFD. Паводле даных Der Spiegel, сілы сумесна выступаюць за спыненне ваеннай і фінансавай дапамогі Украіне і адмену эканамічных санкцый супраць РФ.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, ад пачатку года — на 3,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, ПалітыкаБундэстаг адхіліў праект альтэрнатыўнай рэзалюцыі аб палітыцы ўрада ў сферы правоў чалавека са згадваннем БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ трэцім квартале грузінскія ўлады выслалі 15 беларускіх грамадзян, з пачатку 2026 года — 39 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



