Жыхар Салігорска захоўваў дома больш за 2 кг марыхуаны — распачатая крымінальная справа

10 кастрычніка, Позірк. У дачыненні да 36-гадовага жыхара Салігорска распачатая крымінальная справа за “незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 КК), паведаміла 10 кастрычніка прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага ведамства, пра тое, што мужчына захоўвае дома забароненыя рэчывы, стала вядома “падчас прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца пастаянна”.
“У кватэры салігарчаніна супрацоўнікі наркакантролю выявілі высушаную раслінную масу і насенне канабісу, — гаворыцца ў паведамленні. — Экспертыза пацвердзіла падазрэнні сышчыкаў: вынятае рэчыва з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — марыхуанай. Шалі зафіксавалі значную лічбу — больш за 2,1 кілаграма”.
“Сам затрыманы сцвярджае, што такія запасы “травы” ён нарыхтаваў выключна для ўласнага спажывання. Аднак аб’ёмы канфіскаванага выклікаюць у праваахоўнікаў аб’ектыўныя пытанні”, — адзначыла УУС Мінскага аблвыканкама.
45-гадоваму жыхару Салігорска пагражае да 15 гадоў зняволення за распаўсюд наркотыкаў
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



