Лукашэнка падпісаў указ аб “аптымізацыі” Акадэміі навук

19 кастрычніка, Позірк. Указ “Аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” падпісаў 19 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Дакумент накіраваны на ўдасканаленне навуковай сферы, арганізацыйнай структуры і дзейнасці НАН, а таксама падпарадкаваных ёй арганізацый, умацаванне іх навуковага і вытворчага патэнцыялаў, павышэнне практыкаарыентаванасці і эфектыўнасці праводзімых даследаванняў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўлена, што ўказам “ліквідуецца, рэарганізуецца і пераўтвараецца шэраг дзяржаўных навуковых устаноў і навукова-практычных цэнтраў НАН”. Такая “аптымізацыя”, паводле сцвярджэння прэс-службы аўтара дакумента, дазволіць “выключыць дублюючыя функцыі і сканцэнтраваць патэнцыял навуковых устаноў на вырашэнні прыярытэтных для дзяржавы прыкладных задач у галіне тэхналогій і тэхнікі, далейшым павышэнні эфектыўнасці навуковых даследаванняў”.
Дакументам таксама зацверджаны Статут НАН у новай рэдакцыі.
“Для ўмацавання кіраўніцкай вертыкалі і ўзмацнення персанальнай адказнасці кіруючага складу апарата Акадэміі навук за вынікі яе навуковай і гаспадарчай дзейнасці статусам дзяржаўнага грамадзянскага служачага надзяляюцца старшыня прэзідыума НАН, яго намеснікі і галоўны вучоны сакратар”, — паведамляецца ў рэлізе.
Кіраўнік прэзідыума надзелены паўнамоцтвамі па прыняцці кадравых рашэнняў “у частцы прызначэння і вызвалення ад пасад кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў, навукоўцаў сакратароў падначаленых арганізацый”.
Акрамя таго, у рамках заяўленай “аптымізацыі” замацоўваецца “лімітавая штатная колькасць апарата НАН”.
Указам таксама “ўдасканальваецца працэдура выбараў дзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў НАН, уводзяцца дадатковыя крытэрыі ацэнкі іх навуковых дасягненняў”.
“Устанаўліваюцца гранічны ўзрост на момант вылучэння (для акадэмікаў — 70 гадоў, для членаў-карэспандэнтаў — 60 гадоў), патрабаванні аб наяўнасці вучонай ступені доктара навук і вучонага звання прафесара, кіраўніцтва навуковымі, навукова-тэхнічнымі і галіновымі праграмамі, а таксама вялікага ўкладу ў развіццё навукі, прац навуковага і практычнага характару па абвешчанай спецыяльнасці”, — адзначае прэс-служба палітыка.
Лукашэнка пры гэтым надзяляецца правам прысвойваць акадэмічныя званні “асобам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі, айчыннай і сусветнай навукі”.
3 сакавіка Лукашэнка паведаміў пра неабходнасць “страсянуць Акадэмію навук” і выказаў незадаволенасць вынікамі беларускай навукі, перш за ўсё ў прыкладных кірунках. У той дзень ён таксама прызначыў новых намеснікаў старшыні НАН.
9 лютага Лукашэнка заявіў, што фінансаванне навукі павінна залежаць ад вынікаў. Пра гэта ён гаварыў на нарадзе па праекце ўказа аб удасканаленні навуковай дзейнасці.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНайлепшая дынаміка росту ВРП за тры кварталы зафіксаваная ў Брэсцкай вобласці, найгоршая — у ВіцебскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства



