КДБ выключыў з пераліку датычных да тэрарызму трох замежнікаў, звязаных з “Аль-Каідай”

11 лістапада, Позірк. Тры замежныя грамадзяніны выключаны з пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, які вядзе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Гэта вынікае з праведзенага “Позіркам” параўнання абноўленага 10 лістапада пераліку з папярэдняй рэдакцыяй ад 16 кастрычніка.
Са спісу выключаныя грамадзянін Кувейта Шафі Султан Махамед аль-Аджмі (1973 года нараджэння), грамадзянін Іарданіі Іяд Назмі Саліх Халіль (1974) і Басам Ахмад аль-Хасры (1969 ці прыблізна 1971 года нараджэння), які мае сірыйскае і палестынскае грамадзянства.
Усе трое раней знаходзіліся ў санкцыйным пераліку Савета Бяспекі ААН (былі ўнесеныя ў перыяд з 2014 да 2017 года) у сувязі з дзейнасцю сірыйскай групоўкі “Джэбхат ан-Нусра“, звязанай з міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй “Аль-Каіда“.
24 кастрычніка 2026 года камітэт СБ ААН па санкцыях выключыў іх з санкцыйнага спісу. Адпаведнае паведамленне было апублікаванае 26 кастрычніка. Тлумачылася, што рашэнне прынятае пасля разгляду хадайніцтва дзяржавы, з ініцыятывы якой гэтыя асобы першапачаткова былі ўключаныя ў пералік. Канкрэтныя прычыны выключэння не раскрываюцца.
У выніку ў дачыненні да траіх замежнікаў перасталі дзейнічаць прадугледжаныя адпаведным санкцыйным рэжымам ААН абмежаванні, уключаючы замарожванне актываў, забарону на паездкі і зброевае эмбарга.
У абноўленым беларускім пераліку колькасць фізічных асоб скарацілася з 1.476 да 1.473. Колькасць грамадзян Беларусі не змянілася — 725. Іх удзельная вага ў спісе найбольшая (49,2%). На другім месцы грамадзяне Афганістана (105; 7,1%). З восені 2020 года КДБ уключае ў спіс тэрарыстаў суайчыннікаў, якія насамрэч пераследуюцца з палітычных матываў.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–10 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



