У Гомельскай вобласці правераць сістэму апавяшчэння

16 лістапада, Позірк. У Гомельскай вобласці 19 лістапада будзе праведзена праверка “электрасірэннага абсталявання з запускам электрасірэн”, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Падчас праверкі ведамства заклікае жыхароў “захоўваць спакой, заставацца на сваіх месцах і не рабіць ніякіх самастойных дзеянняў”.
Адзначаецца, што пры падачы сігналу “Увага ўсім!” — “шляхам уключэння электрамеханічных сірэн, спецыялізаваных тэхнічных сродкаў і іншых сігнальных сродкаў” — мясцовым жыхарам неабходна адразу ўключыць радыёпрымач. Гэта, як заяўлена, дазваляе “аператыўна праслухаць афіцыйнае экстраннае паведамленне аб становішчы, якое склалася, і інструкцыі аб далейшых дзеяннях насельніцтва”. “Цалкам праслухаўшы і зразумеўшы маўленчую інфармацыю, неабходна выканаць усе рэкамендацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У Гомельскай вобласці сістэму апавяшчэння правяралі 22 студзеня, 26 лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня, 20 жніўня і 24 верасня і 13–15 кастрычніка.
Аналагічная праверка праходзіла на тэрыторыі Мінскай вобласці 14 кастрычніка, 15 кастрычніка — Магілёўскай.
Згодна з праведзеным “Позіркам” маніторынгам паведамленняў МНС, Брэсцкая вобласць застаецца лідарам па колькасці праверак сістэмы апавяшчэння ў бягучым годзе. Там трывожны сігнал правяралі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня, 14 і 28 ліпеня, 11 і 25 жніўня, 9 і 22 верасня, 13 і 27 кастрычніка і 10 лістапада.
26 сакавіка была праведзена агульнарэспубліканская праверка.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.
Мінскі рэжым падтрымлівае Расію ў яе вайне супраць Украіны, якая пачалася ў тым ліку з беларускай тэрыторыі 24 лютага 2022 года.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧысты прыбытак рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за тры кварталы зменшыўся ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


