Фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту ў сувязі з паражэннем у правах лыжніц Андрыюк і Далідовіч па палітычных матывах
11 студзеня, BPN. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту наконт забароны на выступленні Святланы Андрыюк і Дар’і Далідовіч па палітычных матывах.
Рашэнне аб забароне прыняла Беларуская федэрацыя лыжных гонак, якую ўзначальвае намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч. Спартсменкі не могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах на працягу года нават за ўласны кошт.
Андрыюк і Далідовіч двойчы звярталіся ў Нацыянальны алімпійскі камітэт наконт свайго адхілення. Абодва разы камітэт праігнараваў запыты, адзначае BSSF. У лыжніц да гэтага часу няма дакументаў з матывіровачнай часткай.
Рашэнне федэрацыі вымусіла Андрыюк прапусціць кваліфікацыйныя спаборніцтвы за права ўдзельнічаць у пекінскай зімовай Алімпіядзе-2022. Яна мае намер пераехаць у Польшчу.
Далідовіч — дачка вядомага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча, які падтрымаў пратэсты летам 2020 года.
Беларусь пакінулі многія спартсмены, якія крытыкавалі рэжым Лукашэнкі.


- ЭканомікаУ студзені — лютым Беларусь была лідарам у ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла на 17,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 18-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
