Мінск і Масква спрабуюць выставіць Польшчу пагрозай бяспецы Украіны, Беларусі і РФ
19 жніўня, Позірк. Масква пры падтрымцы Мінска “паслядоўна праводзіць інфармацыйную аперацыю” па замацаванні за Польшчай ілжывага вобраза краіны, “якая пагражае бяспецы Украіны, Беларусі, РФ і згуртаванасці Захаду”, лічыць дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм’ер-міністра і намеснік каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.
У справаздачы, якую чыноўнік апублікаваў 19 жніўня ў “Твітары”, гаворыцца, што ў рамках гэтай дзейнасці распаўсюджваецца “хлусня пра нібыта існуючыя планы акупацыі Заходняй Украіны”.
“Умацаванне Польшчай абароннага патэнцыялу і перамяшчэнне Узброеных сіл на ўсход краіны падаюцца як сведчанне агрэсіўных планаў Польшчы ў дачыненні да Беларусі і Расіі. Мэта — паказаць Польшчу пагрозай у рэгіёне”, — падкрэсліў Жарын.
Ён адзначыў, што “ў распаўсюдзе гэтай дэзінфармацыі зноў удзельнічалі самыя высокапастаўленыя прадстаўнікі абодвух рэжымаў”, у прыватнасці з расійскага боку — міністр абароны Сяргей Шайгу, з беларускага — Аляксандр Лукашэнка. “Асабісты ўдзел высокапастаўленых агентаў прапаганды РФ і Беларусі ў антыпольскай дзейнасці стаў нормай”, — канстатаваў чыноўнік.
Мінск і Масква, звярнуў увагу ён, працягваюць сеяць страх наконт прысутнасці ў Беларусі наймітаў ПВК “Вагнер”, распаўсюджваючы ідэю, што вагнераўцы могуць напасці на Польшчу, Літву і Латвію, “дыскрэдытуючы абараназдольнасць Польшчы і НАТО”.
Расійская прапаганда, адзначыў Жарын, выпінае адмыслова падабраную негатыўную інфармацыю пра польска-ўкраінскія стасункі, сярод іншага спрабуючы паказаць, што Украіна нібыта ізаляваная, а яе супрацоўніцтва з Захадам пацярпела крах.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


