Аб’яднаны пераходны кабінет пачаў фармаванне “кадравага рэзерву для новай Беларусі”
15 лістапада, BPN. Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) абвясціў пра пачатак кампаніі “Кадравы рэзерв для новай Беларусі”.
Намеснік прадстаўніка АПК па транзіце ўлады, лідар руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч паведаміў, што створана платформа, дзе можна запоўніць заяўку на ўдзел у кампаніі.
“Я ўпэўнены, што перамены ў Беларусі адбудуцца, і тыя людзі, якія абслугоўваюць рэжым, павінны будуць адысці, — сказаў ён. — Многія з іх проста не з’яўляюцца прафесіяналамі, паколькі на працягу многіх гадоў рэжым прызначаў на кіруючыя пасады па прынцыпе лаяльнасці, а не прафесіяналізму. Аднак ёсць і тыя, хто ўдзельнічаў у рэпрэсіях: звальняў сваіх падначаленых за палітычныя погляды, пісаў даносы, непасрэдна кіраваў затрыманнямі. Вядома, гэтым людзям не месца ў сістэме дзяржаўнага кіраўніцтва новай Беларусі”.
Паводле слоў Губарэвіча, ніхто не кажа, што пры змене ўлады будуць звольненыя абсалютна ўсе чыноўнікі, бо “ў сістэме дзяржкіравання ёсць людзі, якія не бяруць удзел у злачынствах, прафесійна працуюць на сваім месцы”. Такіх людзей ён запрасіў падаваць заяўкі ў кадравы рэзерв і тым самым заявіць пра гатоўнасць “працаваць на перамены”.
Кабінет таксама разлічвае на актыўнасць тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь, бо “ў іх значна больш магчымасцей далучыцца да праграмы і ўдзельнічаць у фарміраванні кадравага рэзерву новай Беларусі”.
Прадугледжваецца, што падрыхтоўка новых кадраў будзе весціся праз стажыроўкі ў краінах Еўрасаюза.
Губарэвіч падкрэсліў, што АПК “паклапоціцца пра бяспеку асабістых даных” удзельнікаў праграмы.
“У выніку сфармаванага кадравага рэзерву з’явіцца адказ на пытанне, што адбудзецца ў Беларусі падчас перамен, як будзе функцыянаваць дзяржаўная сістэма, хто будзе ажыццяўляць рэформы”, — сказаў намеснік прадстаўніка АПК па транзіце ўлады.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



