Беларуская дзяржпрапаганда сінхранізавана з расійскай, але не цалкам, лічыць медыяэксперт Быкоўскі
16 лістапада, BPN. Ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны беларуская дзяржаўная прапаганда сінхранізавана з крамлёўскай, але фіксуюцца “няпоўныя супадзенні”, заявіў беларускі медыяэксперт, прадстаўнік праекта “Прэс-клуба Беларусь” па маніторынгу СМІ Media IQ Паўлюк Быкоўскі на канферэнцыі “За межамі першых старонак. Салідарнасць і справаздачнасць падчас вайны” (Beyond the FRONT Pages. Solidarity and reporting in times of war) у Варшаве.
Паводле слоў эксперта, прапаганда дапамагае Аляксандру Лукашэнку супраціўляцца ўводу беларускіх войск ва Ўкраіну: “Прапагандысты падкрэсліваюць, што гэтага не адбылося”.
Зараз беларуская дзяржаўная прапаганда “рэтранслюе крамлёўскія наратывы абгрунтавання вайны”, але пры гэтым дыстанцуецца ад яе і “паказвае сябе крышачку ў баку”. “У беларускай дзяржаўнай прапаганды і крамлёўскай ёсць сінхранізацыя, але няпоўныя супадзенні”, — звярнуў увагу Быкоўскі.
Пры гэтым ён падкрэсліў важнасць антызаходняга вектару ў дзяржаўных СМІ і “падтрыманне ўсіх расійскіх выпадаў супраць Еўропы, якая “замярзае”, “адчувае дэфіцыты”.
Пасля пачатку вайны Media IQ зафіксаваў “даволі дзіўныя выказванні ў беларускіх дзяржаўных медыя”, сказаў эксперт.
Паводле Быкоўскага, у 2014 годзе з пачаткам вайны на Данбасе інфармацыя пра яе ў дзяржаўных беларускіх крыніцх падавалася стрымана, “не было прамых выпадаў”, аднак у 2022 годзе “былі адкрытыя выпады і супраць украінскага народа, і супраць украінскай дзяржавы, у тым ліку сталае ўжыванне альтэрнатыўных найменняў для украінскіх Узброеных сіл”, што мусіла пераканаць аўдыторыю ў тым, што “ў Кіеве знаходзіцца “хунта”, што ўкраінцы з’яўляюцца “фашыстамі” — з’явіліся наратывы, якіх не было ў 14-м годзе і блізка”.
Такую з’яву прадстаўнік праекта ахарактарызаваў як адмову ад інфармацыйнага суверэнітэту, часткай якога з’яўляецца нейтральнасць.
“Калі казаць пра адзін дзень 24 лютага (пачатак уварвання расійскай арміі ва Украіну. — BPN.), мы прааналізавалі яго па паведамленнях тэлеграм-каналаў дзяржСМІ, і аказалася, што ў гэты дзень яшчэ некаторыя паведамленні са спасылкамі на ўкраінскія медыя у дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА бывалі, але пасля таго, як наступіла раніца, гэта скончылася”, — адзначыў Быкоўскі. Гэта, на яго думку, сведчыць пра тое, што, магчыма, журналісты, якія працавалі ўначы, усё ж такі яшчэ працавалі як журналісты, а потым атрымалі прамыя ўказанні браць інфармацыю выключна з расійскіх крыніц.
Media IQ, паводле словаў эксперта, зафіксаваў “цікавы прапагандысцкі канструкт” — “добрыя” і “кепскія” бежанцы. “Добрыя” бежанцы з Украіны беглі праз Расію або праз мяжу з Беларуссю, а вось “кепскія” — праз заходнія краіны. Было шмат розных дзіўнаватых гульняў, якія мусілі пераканаць насельніцтва, што Беларусь застаецца нейтральнай”, — лічыць Быкоўскі.
- ГрамадстваЗа пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі пачынаецца адпраўка прызыўнікоў у войскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка