Мінюст Украіны зарэгістраваў грамадскае аб’яднанне “Пагоня” на чале з кікбаксёрам Віталем Гурковым
21 лістапада, BPN. Міністэрства юстыцыі Украіны зарэгістравала грамадскае аб’яднанне “Пагоня”. Заснавальнікамі аб’яднання выступілі беларусы, якія стала пражываюць ва Украіне, а таксама байцы беларускага палка “Пагоня”. Дырэктарам аб’яднання прызначаны беларускі спартсмен, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Віталь Гуркоў.
“Мэтай стварэння грамадскага аб’яднання “Пагоня” з’яўляецца падтрымка беларускага дабраахвотніцкага руху ва Украіне, а таксама кансалідацыя беларускай дыяспары для вызвалення Украіны і Беларусі ад расійскіх акупантаў і злачыннай дыктатуры лукашенкі (так у арыгінале. — BPN.)”, — паведамляе аднайменны полк.
Адзначаецца, што ў хуткім часе аб’яднанне абвесціць працэдуру ўступлення ў свой склад, а таксама накіруе вітальныя лісты партнёрам і запрашэнне да супрацы.
Гуркоў уваходзіць у склад Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі, якое дзейнічае за мяжой. У кастрычніку яно запісала зварот, у якім заклікала беларускую армію не ўдзельнічаць у вайне Расіі супраць Украіны.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень вывазу палітвязняў Літва ўпершыню за тыдзень не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаВячорка: Важна, што Вашынгтон акуратны ў зняцці санкцый — не здымае з вайсковых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



