Кіраўнік украінскага Цэнтра грамадзянскіх свабод заклікала стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць да адказнасці Пуціна і Лукашэнку
10 снежня, BPN. Аб важнасці прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў уладаў Беларусі і РФ за вайну супраць Украіны заявіла ў сваёй прамове пасля ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў Осла 10 снежня кіраўнік украінскага Цэнтра грамадзянскіх свабод Аляксандра Мацвійчук.
“Дыктатары баяцца зацвярджэння ідэі свабоды. Менавіта таму Расія спрабуе пераканаць увесь свет у тым, што вяршэнства закона, правы чалавека і дэмакратыя — фальшывыя каштоўнасці, бо яны нікога не абараняюць на гэтай вайне”, — сказала яна.
“Мы павінны разарваць гэтае заганнае кола беспакаранасці і змяніць падыход да правасуддзя за ваенныя злачынствы”, — заклікала Мацвійчук.
Мацвійчук лічыць, што “мы да гэтага часу глядзім на свет праз прызму Нюрнбергскага трыбунала, дзе вайскоўцаў злачынцаў асудзілі толькі пасля падзення нацысцкага рэжыму”. “Але справядлівасць не павінна залежаць ад стойкасці аўтарытарных рэжымаў. Бо мы жывем у новым стагоддзі. Справядлівасць не можа чакаць”, — падкрэсліла яна.
“Нам трэба пераадолець разрыў у адказнасці і зрабіць магчымай справядлівасць для ўсіх пацярпелых людзей, калі нацыянальная сістэма перагружана ваеннымі злачынствамі, калі Міжнародны крымінальны суд можа разглядаць толькі некалькі абраных спраў ці ўвогуле не мае юрысдыкцыі”, — сказала кіраўнік цэнтра.
Мацвійчук заклікала стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць да адказнасці “Пуціна, Лукашэнку і іншых ваенных злачынцаў”: “Так, гэта смелы крок. Але мы павінны даказаць, што вяршэнства закона сапраўды працуе, а правасуддзе існуе, нават калі яны спазняюцца”.
Паводле рашэння Нобелеўскага камітэта сёлета прэмія падзелена паміж праваабаронцамі: заснавальнікам і кіраўніком цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім (беларускі палітвязень), украінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод і расійскім таварыствам “Мемарыял”.
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка