Лукашэнка запатрабаваў лакалізаваць “айчынны камп’ютар” на 70% да канца года
20 студзеня, BPN. Да канца года ўзровень лакалізацыі “айчынных камп’ютараў”, што выпускаюцца на прадпрыемстве “Гарызонт”, павінен дасягнуць 70%, такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 20 студзеня ў Мінску падчас наведвання выстаўкі навукова-тэхнічных дасягненняў “Беларусь інтэлектуальная”.
“Вы малайцы. Вы паказалі, што можам рабіць усё. І як бы ні было складана, мы гэта зрабілі”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Упершыню “айчынны ноўтбук” быў паказаны самім Лукашэнкам летась 1 верасня. Тады ён заявіў, што ўзровень лакалізацыі камп’ютара складае 12%, але да канца года плануецца павялічыць долю беларускіх кампанентаў да 35%. У снежні тэхніка з’явілася ў продажы пад брэндам H-book. 15-цалевы ноўтбук вагой 1,8 кг, які працуе без падзарадкі да 8 гадзін, каштуе 1.599 рублёў.
На выставе “Беларусь інтэлектуальная” ў Лукашэнкі выклікалі “асаблівую цікавасць” распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту. “Калі патрэбная падтрымка або вялікія кантакты, можаце на мяне спадзявацца. Я буду падтрымліваць і дапамагаць, калі трэба”, — заявіў ён.
Лукашэнка сцвярджае, што абмяркоўваў гэтую сферу раней на сустрэчах з замежнымі партнёрамі. Ён падкрэсліў важнасць развіцця сферы штучнага інтэлекту і мікраэлектронікі ў цэлым: “Калі мы хочам быць вялікімі з пункту гледжання інтэлекту — гэта будучыня, аснова”.
Паводле яго слоў, “ужо і на Захадзе разумеюць”, што “трэба спыняць займацца дурасцю і супрацоўнічаць з Беларуссю”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


