Беларусь застаецца краінай з самым нізкім у ЕАЭС беспрацоўем
8 жніўня, Позірк. Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), на канец чэрвеня 2023 года склала 916,8 тыс. — на 2,85% менш, чым на канец траўня (943,7 тыс.), сведчаць даныя дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Менш за ўсё беспрацоўных (да агульнай колькасці рабочай сілы) у чэрвені было зарэгістравана ў Беларусі — 0,1% (4,9 тыс. чалавек; у студзені 2023 года — 5,8 тыс.). Афіцыйнае беспрацоўе ў Расіі складала 0,7% (509,1 тыс.; 545,8 тыс.), Кыргызстане — 2,8% (74,9 тыс.; 72,3 тыс.), Казахстане — 3,1% (283,2 тыс.; 212,1 тыс.), Арменіі — 3,4% (44,7 тыс.; 48,2 тыс.).
На канец снежня 2022 года іх колькасць складала 824,3 тыс., студзеня 2023-га — 884,2 тыс., лютага — 951,4 тыс., сакавіка — 933,9 тыс., красавіка — 938,9 тыс., траўня — 943,7 тыс.
Паводле звестак Белстата, у айчыннай эканоміцы ў чэрвені 2023 года было занята 4 млн 148,1 тыс. чалавек — на 58,9 тыс. менш (-1,4%), чым годам раней (4 млн 207 тыс.).
У студзені налічвалася 4 млн 172,9 тыс. работнікаў, у лютым — 4 млн 172,4 тыс., сакавіку — 4 млн 175,9 тыс., красавіку — 4 млн 163,8 тыс., траўні — 4 млн 150,7 тыс. За чэрвень іх колькасць зменшылася на 2,6 тыс. (-0,06%).
У другім квартале 2023 года ўзровень беспрацоўя, разлічаны ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы, зменшыўся на 0,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з першым кварталам і склаў 3,4%.
Узровень занятасці насельніцтва (суадносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў) у другім квартале павялічыўся да 67,6% (66,3%).
1 ліпеня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з пералікам прафесій рабочых і пасад служачых, на якія ў 2023 годзе можна прыцягваць іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі.
Дзеянне дакумента распаўсюджваецца на ветэрынарных урачоў, урачоў-спецыялістаў, фельчараў усіх медыцынскіх спецыяльнасцей, медыцынскіх сясцёр (братоў), інжынераў, вадзіцеляў аўтамабіляў, слесараў-рамонтнікаў, трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці, швачак, электраманцёраў па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання.
Пры распрацоўцы закона “Аб знешняй працоўнай міграцыі” (набыў моц таксама 1 ліпеня) аналізаваліся попыт і прапанова на ўнутраным рынку, заявіў намеснік начальніка аддзела рынку працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Максім Фларынскі на прэс-канферэнцыі 27 чэрвеня.
Паводле яго слоў, назіраецца вялікі попыт на прафесіі, на якія ў 2023 годзе можна прыцягваць замежнікаў. Разам з тым чыноўнік выказаў меркаванне, што “першапачаткова нашы наймальнікі будуць працаўладкоўваць беларускіх грамадзян, улічваючы, што нашы грамадзяне атрымалі адпаведную адукацыю”.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


