Заснаваны ў Беларусі распрацоўшчык гульняў Wargaming сабраў амаль 1,1 млн долараў на рэанімабілі для ўкраінскіх медыкаў

14 лістапада, Позірк. Распрацоўшчык камп’ютарных гульняў кампанія Wargaming, стваральнік папулярнай серыі World Of Tanks сабрала 1 млн 74 тыс. 940 долараў на рэанімабілі для ўкраінскіх медыкаў, паведаміў міністр па інавацыях, развіцці адукацыі, навукі і тэхналогій Украіны Міхаіл Фёдараў.
Паводле яго слоў, збор грошай быў абвешчаны ў кастрычніку, на працягу двух тыдняў да ініцыятывы далучыліся донары з 115 краін (большасць з Германіі, ЗША, Польшчы, Чэхіі і Вялікабрытаніі).
“Усе сродкі будуць пералічаныя праз United24 на закупку рэанімабіляў, якія будуць ратаваць жыццё тысячам украінцаў. Дзякуй Wargaming і ўсім, хто далучыўся да збору”, — адзначыў Фёдараў.
Кампанія Wargaming заснаваная ў 1998 годзе камандай беларускіх распрацоўшчыкаў на чале з мінчанінам Віктарам Кіслым.
7 ліпеня 2022 года кампаніі, якія належалі Wargaming у Беларусі і Расіі СТАА “Гейм Стрым” і ТАА “Леста” былі прададзеныя расійскаму бізнесмену Маліку Хатажаеву.
Раней, 4 красавіка мінулага года, Wargaming абвясціў аб спыненні працы ў Беларусі і Расіі.
“За апошнія тыдні Wargaming правяла стратэгічны агляд бізнес-аперацый па ўсім свеце, — гаварылася ў паведамленні на старонцы кампаніі ў дзелавой сацсетцы LinkedIn. — Кампанія вырашыла, што не будзе валодаць або кіраваць бізнэсам у Расіі і Беларусі і пакіне абедзве краіны”.
Штаб-кватэра Wargaming знаходзіцца ў Нікасіі (Кіпр), асноўны цэнтр распрацоўкі быў у Мінску. Таксама цэнтры распрацоўкі размешчаныя ва Украіне (Кіеў), Чэхіі (Прага), Фінляндыі (Хельсінкі), ЗША (Сіэтл, Чыкага, Балтымор, Осцін) і Аўстраліі (Сіднэй).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
