За 9 месяцаў 2023 года тавараабарот паміж Беларуссю і РФ павялічыўся на 11% і склаў 35,5 млрд долараў

24 лістапада, Позірк. За 9 месяцаў гэтага года тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй павялічыўся на 11% і склаў 35,5 млрд долараў, заявіў 24 лістапада намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) Валерый Бельскі на пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі верхняй палаты парламента і Савета Федэрацыі РФ па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
“Гэтая высокая планка не спыняе нашы ўрады і нашы прадпрыемствы, якія ўсё павялічваюць і павялічваюць тавараабарот, — цытуе Бельскага прэс-служба СР НС.
Паводле яго слоў, працягваецца рэалізацыя інвэстыцыйных праектаў у Беларусі, у тым ліку за кошт крэдытных сродкаў Расіі. Дзейнасць гэтых прадпрыемстваў “арыентаваная ў першую чаргу на выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая будзе запатрабаваная і ў Беларусі, і ў Расіі”.
12 верасня пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты заявіў, што аб’ём узаемнага двухбаковага гандлю сёлета павінен скласці 55 млрд долараў. “50 млрд — чыста тавары і плюс 5 млрд — паслугі”, — удакладніў дыпламат падчас дыскусіі “ЕАЭС і БРІКС: роля ў фарміраванні новага шматпалярнага свету” ў рамках Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку.
Летась тавараабарот Беларусі і РФ, паводле дадзеных расійскага боку павялічыўся да 45 млрд долараў, паводле беларускай статыстыкі — да 50 млрд.
Паводле звестак Нацыянальнага банка, з моманту стварэння Саюзнай дзяржавы тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй вырас у сем разоў, а ў 2022 годзе ён склаў каля 46 млрд долараў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам.
Уклад Расіі ў фарміраванне аб’ёмаў знешняга гандлю Беларусі за гэты перыяд не зніжаўся ніжэй за 45%, за 2022 год склаў амаль 60%.

- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


