Звольнены памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Брыло, пра затрыманне якога па “малочнай справе” паведамлялі СМІ

27 лістапада, Позірк. Ігар Брыло вызвалены ад пасады памочніка Аляксандра Лукашэнкі — інспектара па Віцебскай вобласці “ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе”.
Адпаведны ўказ 27 лістапада падпісаў Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
На пасаду інспектара Віцебскай вобласці Брыло быў прызначаны 21 ліпеня гэтага года. Раней ён працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Каментуючы гэтае кадравае рашэнне на селектарнай нарадзе па ўборцы ўраджаю, Лукашэнка заявіў, што “гэта не спасылка”, проста “Віцебскую вобласць трэба падымаць”, а “маладыя перспектыўныя кіраўнікі” павінны “атрымліваць вопыт на месцах”.
51-гадовы Брыло быў прызначаны кіраўніком Мінсельгасхарча 10 лютага 2022 года. Да таго займаў пасаду намесніка міністра і першага намесніка міністра.
22 лістапада выданне “Наша Ніва” паведаміла пра затрыманне Брыло па так званай “малочнай справе”, звязанай з карупцыяй і махінацыямі пры продажы малака ў Расію.
Афіцыйна пра затрыманне чыноўніка не паведамлялася.
14 лістапада намеснік начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Канстанцін Бычак заявіў, што фігурантамі справы сталі 26 чалавек, з іх 15 утрымліваюцца пад вартай.
Гл. таксама:

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

