Мінск 16:47

Дэпутат бундэстага: “Зялёныя” цвёрда і непарушна падтрымліваюць беларускі дэмакратычны рух

Робін Вагенер (справа ў профіль) разам з віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабекам на перамовах са Святланай Ціханоўскай і яе галоўным дарадцам Франакам Вячоркам
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

27 лістапада, Позірк. “Зялёныя” цвёрда і непарушна падтрымліваюць беларускі дэмакратычны рух, заявіў “Позірку” дэпутат партыйнай фракцыі ў нямецкім бундэстагу, адзін з заснавальнікаў групы “За дэмакратычную Беларусь” Робін Вагенер.

Паводле яго слоў, было вялікім гонарам і радасцю вітаць Святлану Ціханоўскую на партыйным з’ездзе ў Карлсруэ 25 лістапада.

Вагенер нагадаў, што ў лістападзе “зялёныя” разам з партнёрамі па ўрадавай кааліцыі СДПГ і СвДП (сацыял-дэмакратычная і свабодная дэмакратычная партыі) прынялі рэзалюцыю “За дэмакратычную Беларусь у Еўрапейскім саюзе” (дакладная назва “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”. — “Позірк”.). “Гэтай рэзалюцыяй нямецкі бундэстаг выказаў непахісную салідарнасць з беларускім дэмакратычным рухам і выступіў за захаванне мер яго падтрымкі”, — сказаў парламентарый.

Размова ідзе, у прыватнасці, ідзе аб прыёме людзей з Беларусі, якія пераследуюцца па палітычных матывах, і падтрымцы дзеячаў культуры і СМІ, крытычна настроеных да рэжыму. “Медычнае і псіхатэрапеўтычнае суправаджэнне былых палітвязняў таксама павінна быць працягнута”, — падкрэсліў Вагенер.

Гл. таксама па тэме:

Ціханоўская заклікала нямецкіх “зялёных” падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі

Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Германіі пытанні спрашчэння легалізацыі беларускіх эмігрантаў

Вячорка: Віцэ-канцлеру ФРГ перададзена інфармацыя, як рэжым Лукашэнкі абыходзіць санкцыі

Падзяліцца: