Старшыня Гомельскага аблвыканкама назваў Лукашэнку “абярэгам Беларусі”

1 студзеня, Позірк. Усхваленню Аляксандра Лукашэнкі прысвяціў частку навагодняга звароту да грамадзян старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Як заявіў чыноўнік, у апошнія гады “спакой мы навучыліся шанаваць, як ніколі раней”. “Шанаваць і дзякаваць тым, хто гэты мір і бяспеку нам забяспечвае: ад байца міліцыі грамадскага парадку і ратавальніка МНС, салдата-тэрміновіка і пільнага пагранічніка да гаранта бяспекі і абярэга Беларусі — нашага прэзідэнта. Бо невыпадкова Аляксандр Лукашэнка аб’явіў 2023-ы Годам міру і стварэння”, — сказаў Крупко.
На яго думку, Лукашэнка “забяспечыў нам мір, каб мы маглі шчасліва будаваць сваё жыццё ў квітнеючай, незалежнай краіне”. “І мы будуем на зайздрасць ворагам і ў прыклад усяму разважнаму свету. Як доказ — з пачатку [2023] года Беларусь па бязвізу наведала амаль 410 тыс. грамадзян ЕС, а Гомельская вобласць прытуліла больш за 200 чалавек, якія звярнуліся да нас у пошуках бяспекі”, — заявіў чыноўнік.
Лукашэнка прызначыў Крупко старшынём Гомельскага аблвыканкама ў снежні 2021 года, перавёўшы з пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. 24 лютага 2022 года ў тым ліку з Гомельскай вобласці ва Украіну ўвайшлі расійскія акупацыйныя войскі. Крупко знаходзіцца ў санкцыйных спісах дэмакратычных краін Захаду. Сам Лукашэнка не раз прызнаваў, што падтрымлівае Крэмль у вайне, але падкрэслівае, што беларускае войска ў ёй не ўдзельнічае.
Публічна ўслаўляюць Лукашэнку многія члены яго атачэння. Асабліва выдзяляецца былы кіраўнік яго адміністрацыі, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Шмат каму запомнілася заява цяпер ужо былога старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Канстанціна Сумара, што Лукашэнка “крыху вышэйшы” за бога.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

