Мінфін пацвердзіў невыкананне Тураўскім малочным камбінатам абавязацельстваў па аблігацыях
23 жніўня, Позірк. Міністэрства фінансаў 23 жніўня пацвердзіла невыкананне абавязацельстваў па аблігацыях, эмітаваных ААТ “Тураўскі малочны камбінат” (Гомельская вобласць).
9 жніўня павінна было адбыцца пагашэнне аблігацый 3-га і 4-га выпуску камбіната, аднак трымальнікі аблігацый атрымалі толькі працэнты, сродкі ў пагашэнне намінальнага кошту аблігацый ім не паступілі.
10 жніўня прадпрыемства паведаміла, што асноўная прычына несвоечасовага выканання абавязацельстваў — фінансавыя цяжкасці, звязаныя з увядзеннем забароны з 12 красавіка па 11 ліпеня бягучага года на пастаўку, а затым транзіт прадукцыі па тэрыторыі Расіі. Аб’ём продажаў на дадзены рынак да ўвядзення забароны складаў 75% ад усіх продажаў прадпрыемства.
“Цяпер камбінат аднаўляе свае продажы ў РФ да ранейшых аб’ёмаў”, — гаварылася ў рэлізе кіраўніцтва камбіната.
Адзначалася, што выплаты па аблігацыях будуць ажыццёўлены да 1 верасня 2023 года фізічным асобам, да 1 красавіка 2024 года буйному інвестару і астатнім уладальнікам аблігацый.
Таксама 10 жніўня камбінат паведаміў аб заключэнні дагавора аб залогу прадукцыяй з ААТ “Белаграпрамбанк”.
1 жніўня камбінат апублікаваў фінансавую справаздачнасць, паводле якой за шэсць месяцаў 2023 года арганізацыя атрымала страту 22,9 млн рублёў супраць прыбытку 18,2 млн рублёў годам раней.
Рассельгаснагляд у красавіку 2023 года ўвёў абмежаванні на пастаўкі ў РФ прадукцыі “Тураўскага малочнага камбіната” з прычыны “выяўленай сістэмнай фальсіфікацыі сыроў, якія вырабляюцца кампаніяй, з дапамогай ялавічнага тлушчу і адпаведна недакладнай сертыфікацыі з боку ветэрынарнай службы” Беларусі.
У мяккім сметанковым сыры гэтага вытворцы ялавічным тлушчам было заменена 29,1% малочнага, у паўцвёрдым вэнджаным сыры — 26,3%. Таксама ў сыры быў выяўлены антыбіётык.
Пры забароне на продаж у РФ сыры камбіната паступалі транзітам праз гэтую краіну ў Арменію, але восем партый сыра ў колькасці 128 тон туды не даехалі, а засталіся ў РФ, зазначае расійскае ведамства. У выніку быў забаронены і транзіт прадукцыі праз Расію.
Камбінат пачаў працаваць у 2013 годзе. Акцыянерам, які валодае больш за 25% долі ў статутным фондзе ААТ “Тураўскі малочны камбінат”, з’яўляецца ТАА “Фрэшчыз”.
На сайце прадпрыемства зазначаецца, што тэхналогія вытворчасці малочнай прадукцыі адносіцца да экалагічных вытворчасцей, “якія адпавядаюць патрабаванням і нормам Еўрапейскага саюза”. На прадпрыемстве “ўкаранёны сістэмы менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў і менеджменту якасці”.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Тураўскі малочны камбінат у 2013 і 2018 гадах.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСавет Рэспублікі ўхваліў бюджэт на 2027 год і змены ў Падатковы кодэксМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка



