Ціханоўская абмяркуе са спікерам Еўрапарламента Метсола стварэнне фонду падтрымкі палітвязняў

13 студзеня, Позірк. Ініцыятыву стварэння фонду падтрымкі палітвязняў абмяркуе дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская са спікерам Еўрапейскага парламента (ЕП) Рабертай Метсола, паведамляе “Парламенцкі канал” са спасылкай на дарадцу беларускага палітыка па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзьку.
Паводле яго інфармацыі, сустрэча адбудзецца 13 студзеня ў вільнюскім офісе Ціханоўскай. У пытанні стварэння згаданага фонду, наколькі вядома дарадцу дэмлідара, “маецца падтрымка з боку дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі”.
На сустрэчы таксама плануецца абмеркаваць “падрыхтоўку і падпісанне дакумента аб узаемадзеянні і супрацы Еўрапейскага парламента і дэмакратычных сіл Беларусі”. На думку Лябедзькі, “важна закласці прававы падмурак ўзаемаадносін да канца кадэнцыі гэтага складу парламента” (выбары ў наступнае — 10-е — скліканне ЕП адбудуцца 6–9 чэрвеня 2024 года).
Яшчэ адной тэмай перамоў, паводле слоў дарадцы палітыка, стане ўключэнне ў праграмму Еўрапейскай народнай партыі да выбараў у ЕП пунктаў, якія тычацца беларускага пытання. Сярод іх “вызваленне палітвязняў, еўрапейская перспектыва для Беларусі, прыцягненне да адказнасці тых, хто здзяйсняе злачынствы ў Беларусі”.
Апошні раз Ціханоўская і Метсола сустракаліся 13 верасня 2023 года ў Страсбургу падчас сесіі ЕП.
Дэмакратычныя сілы паслядоўна прасоўваюць сярод усіх партнёраў ідэю стварэння фонду падтрымкі беларускіх палітычных зняволеных. Акцэнт на сітуацыі сітуацыі з вязнямі і неабходнасці вырашаць праблему іх наяўнасці зроблены ў рэзалюцыі, якую ЕП прыняў летась 14 снежня.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна” на 13 студзеня, палітвязнямі ў Беларусі прызнана 1.414 чалавек.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Памілаванні", якія праводзіць Лукашэнка, не маюць нічога агульнага з актамі гуманізму — DissidentbyМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка