Хрэнін: У Ваеннай дактрыне даводзяцца погляды на прымяненне ядзернай зброі

16 студзеня, Позірк. У абноўленай Ваеннай дактрыне “дакладна вызначылі і даводзім погляды Рэспублікі Беларусь на прымяненне размешчанай на нашай тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі”.
Пра гэта, паводле паведамлення прэс-службы Мінабароны, заявіў кіраўнік ведамства Віктар Хрэнін, каментуючы вынікі пасяджэння Савета бяспекі Беларусі, якое адбылося 16 студзеня і на якім абмяркоўваўся праект дакумента.
Паводле слоў Хрэніна, “духам дактрыны” з’яўляецца “міралюбівы характар нашага народа”, пры гэтым “Рэспубліка Беларусь не разглядае ніводны народ як свайго ворага, нягледзячы на дзеянні іх урадаў”. У той жа час у дакуменце “дакладна называюцца крыніцы ваенных пагроз нашай краіне”.
25 снежня 2023 года Аляксандр Лукашэнка, адказваючы ў Санкт-Пецярбургу на пытанні журналістаў перад пасяджэннем Вышэйшанга Еўразійскага эканамічнага савета заявіў, што тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) дастаўлена з Расіі ў Беларусь “даўно”, “апошняя пастаўка” адбылася ў пачатку кастрычніка.
У даведцы МЗС РФ, падрыхтаванай да сумеснага пасяджэння калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін 15 снежня 2023 года ў Маскве, адзначалася, што рашэнне расійскага прэзідэнта Пуціна і Лукашэнкі размясціць у Беларусі расійскую ТЯЗ стала “скаардынаваным адказам на эскалацыю пагроз з боку дзяржаў — членаў НАТА, якія прадаўжаюць сцягваць істотныя баявыя сілы да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы”.
17 верасня мінулага года намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Павел Муравейка ў эфіры тэлеканала СТВ заявіў, што беларускія вайскоўцы маюць адпаведную падрыхтоўку для выкарыстання ядзернай зброі. Спецыялісты, сказаў Муравейка, “прайшлі пэўны кантрольны зрэз і допуск, атрымаўшы магчымасць выкарыстоўваць і прымяняць гэтую зброю”.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка