Сергеенка даручыў дэпутатам ПП НС забяспечваць “сацыяльную стабільнасць” і мінімізаваць “грамадскую незадаволенасць”

15 ліпеня, Позірк. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Ігар Сергеенка на сустрэчы 15 ліпеня паставіў дэпутатам “ключавыя задачы” на бліжэйшы месяц, які яны правядуць у сваіх акругах.
Як паведамляе прэс-служба ПП НС, спікер у размове з дзяржСМІ адзначыў, што дэпутаты павінны заняцца забеспячэннем “сацыяльнай стабільнасці”. У прыватнасці, ім даручана “выяўляць і мінімізаваць прычыны, якія правакуюць грамадскую незадаволенасць”.
Для гэтага члены ПП НС павінны “рэгулярна сустракацца з людзьмі і працоўнымі калектывамі ў рэгіёнах”, а таксама “даносіць да насельніцтва аб’ектыўную і праўдзівую інфармацыю”.
Яшчэ адным прыярытэтам Сергеенка вызначыў “кантроль за ўборачнай кампаніяй”.
Дэпутатам, на думку спікера ніжняй палаты парламента, неабходна “валодаць сітуацыяй, жорстка спыняць безгаспадарчасць і падтрымліваць ідэальную дысцыпліну, але не ўмешвацца ў працу мясцовых уладаў”.
Гл. таксама:
Беларусь працягне падтрымліваць Іран у абароне яго суверэнітэту і бяспекі грамадзян — Сергеенка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 9,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



