“Вясна” звярнулася да спецдакладчыкаў ААН з нагоды пагаршэння ўмоў утрымання палітзняволенага Кастусёва
17 студзеня, Позірк. Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіраваў зварот да спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя з нагоды пагаршэння ўмоў утрымання 66-гадовага палітвязня, старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
У звароце юрысты просяць спецдакладчыкаў запатрабаваць ва ўладаў Беларусі інфармацыю пра ўмовы ўтрымання і стан здароўя Кастусёва, а таксама лячэнні, якое яму аказваецца. Акрамя гэтага яны заклікалі прадстаўнікоў ААН накіраваць тэрміновы заклік да ўладаў з просьбай забяспечыць яму належнае лячэнне.
Праваабаронцы канстатуюць, што за час утрымання пад вартай стан здароўя Кастусёва сур’ёзна пагоршыўся. Доступ да інфармацыі пра яго здароўе і адпаведнага лячэння строга абмежаваны. Устаноўленыя ўмовы адбыцця крымінальнага пакарання не ўлічваюць цяжкі стан яго здароўя, не дазваляюць яму прайсці якаснае лячэнне і ставяць пад пагрозу яго жыццё.
15 студзеня суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў замяніць Кастусёву рэжым утрымання на турэмны. Летась у лістападзе яго зяць Дзмітрый Антончык паведамляў, што Кастусёў знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу, у чэрвені і ліпені палітыка сама меней чатыры разы адпраўлялі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Мужчыну пазбавілі спатканняў са сваякамі, у яго адабралі асабістыя запісы і кантакты для перапіскі.
Прызнаны палітвязнем 66-гадовы Кастусёў, які пакутуе ад анкалагічнага захворвання, знаходзіцца ў няволі з 12 красавіка 2021 года. 5 верасня 2022 года Мінскі абласны суд (суддзя Уладзімір Арэшка) прыгаварыў палітыка да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай “справы змоўшчыкаў”. Кастусёў віну не прызнаў.
29 лістапада 2022 года Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу і пакінуў вырак у сіле.
9 снежня 2022 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
14 жніўня 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ. Палітычная структура, пазбаўленая рэгістрацыі ў Беларусі, працягвае існаваць, яе суб’ектнасць прызнаецца на міжнародным узроўні.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка