Інвестыцыі ў асноўны капітал у Беларусі за 2023 год выраслі на 28,4%

26 студзеня, Позірк. За 2023 год у асноўны капітал ў Беларусі ўкладзена 35,7 млрд рублёў — на 28,4% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (27,8 млрд), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
23,8% інвестыцый прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці (годам раней доля складала 23,6%). Далей ідзе Мінск — 19,8% (20%), Брэсцкая вобласць — 15,1% (13,6%), Гомельская — 13% (13,9%), Гродзенская — 11,3% (12,3%) , Віцебская — 8,9% (8,8%) і Магілёўская — 8% (7,8%).
У асноўны капітал прыватных кампаній укладзена 50,5% (50,3%) агульнага аб’ёму інвестыцый, дзяржаўных прадпрыемстваў — 43,4% (43,1%), замежных — 6,1% (6,6%).
У тэхналагічнай структуры лідарам стала сфера будаўніча-мантажных работ, на якую прыпала 48,3% (53,9%) інвестыцый. 39,5% (34,2%) укладанняў звязана з катэгорыяй “Машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі”.
У студзені, паводле інфармацыі Белстата, у асноўны капітал краіны было ўкладзена 2 млрд рублёў, у студзені — лютым — 4 млрд, студзені — сакавіку — 6,7 млрд, студзені — красавіку — 8,9 млрд, студзені — траўні — 11,4 млрд, студзені — чэрвені — 14,9 млрд, студзені — ліпені — 17,6 млрд, студзені — жніўні — 20,6 млрд, студзені — верасні — 24,3 млрд, студзені — кастрычніку — 27,5 млрд, студзені — лістападзе — 30,8 млрд.
Згодна з важнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год, аб’ём інвестыцый у асноўны капітал павінен быў вырасці на 22,3% (34 супраць 27,8 млрд рублёў).
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе на дарогах пацярпела 3,8 тыс. дзікіх жывёл, трэба рэгуляваць іх колькасць — навуковец НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка