Ціханоўская: Палітвязні былі ў Беларусі заўсёды, але цяпер адбываецца маштабная трагедыя

21 траўня, Позірк. 21 траўня — дзень, калі “сэрца сціскаецца ад болю” і “асабліва востра адчуваецца, колькі несправядлівасці перажывае Беларусь”, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі.
“Гэта дзень, калі думаеш пра тых, хто сядзіць за кратамі толькі за тое, што не здрадзіў прынцыпам, — сказала яна. — Палітвязні былі ў Беларусі заўжды, але тое, што адбываецца цяпер, — гэта маштабная трагедыя. Год за годам рэжым кідае людзей у вязніцы, ахвяруе імі, каб запалохаць народ і ўтрымаць уладу”.
Палітык нагадала, што цяпер за кратамі “больш за тысячу чалавек”, сярод якіх “няма тэрарыстаў і небяспечных грамадзян”. “Гэта журналісты і настаўнікі, медыкі і інжынеры, студэнты і пенсіянеры. Аб’ядноўвае іх толькі адно — яны не згодныя жыць у хлусні і гвалце. Яны выступалі мірна, каб абараніць сваё: свабоду выбару, свабоду слова, права быць чалавекам. Іх караюць за супраціў вайне, за ўдзел у мірных дэманстрацыях, за дапамогу іншым”, — адзначыла Ціханоўская.
Пакуль у Беларусі застаюцца палітвязні, краіна “не можа рухацца наперад”, сказала дэмлідар. Яна заклікала пісаць лісты палітвязням (“нават купка цёплыў слоў ад незнаёмага чалавека можа сагрэць душу і падарыць надзею”), падтрымаць “знаёмых, чые сваякі за кратамі”, дапамагчы з прадуктамі састарэлым бацькам зняволеных, паразмаўляць з “сябрамі, што сумуюць па сваіх партнёрах”.
“Калі вы знаходзіцеся за мяжой, выкарыстайце магчымасць, каб нагадаць людзям пра сітуацыю ў Беларусі, — заклікала Ціханоўская. — Рабіце гэта асцярожна, каб не прыцягваць увагу рэжыму да канкрэтных асоб за кратамі. Удзельнічайце ў акцыях салідарнасці, рабіце пасты анлайн і падтрымлівайце ініцыятывы, што намагаюцца данесці праўду і дапамагчы пацярпелым”.
Палітык падкрэсліла, што “кожны крок важны, кожнае пісьмо можа стаць нечай надзеяй”. “Няхай нашая салідарнасць працягвае расці і пашырацца. Няхай ніводзін палітвязень не застанецца самотным. Свабоду палітвязням!” — заявіла яна.
Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі заснаваны праваабарончым рухам і адзначаецца 21 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 2021 годзе палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах.
На 21 траўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.183 чалавекі, аднак людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у той ці іншай форме, нашмат больш.


- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваСтарэнне тэхнікі і персаналу — галоўныя праблемы авіяцыі МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць выдаленай НЦАПД інфармацыі з незаконна здабытымі персанальнымі данымі расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі амаль штогод фіксуюцца лятальныя выпадкі малярыі — прафесар БДМУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства